8 лютага 2016

Лена і Аня

2 476
«Гэта, па-мойму, і была сталоўка. Днём яны там кармілі рабочых баршчамі і капустай, а ноччу здымалі і рабілі дыскатэку…»
Изображение: Виктория Ломаско
Лена: У мяне ў памяці нейкая такая чарнеча. Столік, на століку пакецікі парваных арэшкаў, гарэлка, піва, і ў фае — п’яныя разборкі. Я вось гэта памятаю. Таму, мы, напэўна, і звалілі. Я падумала: Божухна, што гэта такое? Мы там доўга не пратрымаліся.

Я не памятаю, якая там была музыка, не памятаю, танчылі мы там, ці не. Памятаю там, па-мойму, нейкая бойка намецілася, пасля чаго якраз мы і сышлі. Жах, зараз мая памяць пачне гэта ўсё вяртаць… Нейкая была дзяўчына ў белым футры і, па-мойму, яны там дзесьці з кімсьці счапіліся і мы звалілі. Карацей, трэш. Вось, мае такія ўражанні. Нічога не магу сказаць іншага. Больш мы там не з’яўляліся.


Аня: Таму што проста іншых месцаў асабліва не было. Увогуле, з усіх гэтых тусовачных, «тэмных» дыскатэкаў самая цывільная — гэта быў у свой час «Вавілон». Усё астатняе — і да, і пасля — нагадвала больш такія месцячковыя сельскія клубы… І «Будабар», і «Люцік», і «Вавілава». Усё гэта такое — вельмі было, ну як сказаць, накіравана на тое, каб па-мінімуму затраціць грошай, вядома, таму што… Напэўна, скіраванасць на аўдыторыю, у якой няма грошай. «Вавілава» — гэта, па-мойму, і была сталоўка. Днём яны там кармілі рабочых баршчамі і капустай, а ноччу здымалі і рабілі дыскатэку…

«Гэта была проста адзіная на той час дзявочая тусоўка, усё астатняе было змешанае, або нават наадварот — больш скіраванае на хлопчыкаў. А «Вавілава» — гэта была адзіная дзявочая тэмная вечарына. На той час»

Мы не асабліва бадзяліся па клубах. У нас была свая здыманая кватэра, і калі ў нас было жаданне зладзіць дыскатэку, мы яе ладзілі дома. Але так, часам мы вядома выбіраліся паплясаць, успамянуць маладосць і развеяцца. Сябе паказаць і на іншых паглядзець… Але «Вавілава» — гэта было адно з тых месцаў, не самых, скажам мягка. Там проста было некамфортна. На вечарыну ідзеш за нейкім феерверкам, шумам, бляскам. За святам. З гэтага пункту гледжання было так сабе.


Лена і Аня

© Для ілюстрацыі гісторый мы выкарысталі працы мастачкі Вікторыі Ламаска. Гэта своеасаблівы графічны рэпартаж, замалёўкі з паўзакрытых лесбійскіх клубаў. Пра праект «18+» падрабязней можна прачытаць тут.


Працягваць чытаць тэкст пра Вавілава >