Запушчаны праект КАМІН-АЎТ
Нарэшце мы зрабілі гэта! З дапамогай праекта КАМІН-АЎТ мы пачынаем гаварыць пра сябе самі. Расказваючы свае гісторыі, ствараем для сябе прастору. Асноўная мэта праекта — зрабіць бачнай групу людзей, якія адносяць сябе да ЛГБТК-супольнасці, паказаць, што гэта не “сферычны конь у вакууме”. Мы жывем у Беларусі, і гэта нашае месца таксама.