Пакідаючы Нэвэрлэнд
Leaving Neverland
Год: 2019Краіна: ЗША
Рэжысёр: Дэн Рыд
Жанр: біяграфія
Час: хвіл.
У галоўных ралях: Уэйд Робсан, Джыммі Сейфчак
«Гісторыя пра поп-караля і асабістыя межы»
«Пакідаючы Нэвэрлэнд» — адзін з самых яскравых дакументальных фільмаў 2019 года. Ён сфакусаваны на гісторыях Уэйда Робсана і Джэймса Сэйфчака, якія распавядаюць, як у дзяцінстве падвяргаліся сэксуальным дамаганням з боку Майкла Джэксана. Праз шэраг інтэрв'ю стужка раскрывае гісторыю працяглага абьюза і даследуе складаныя супярэчнасці, якія прымусілі абодвух мужчын распавесці пра тое, што адбылося з імі шмат гадоў пазней. Рэжысёр карціны Дэн Рыд кажа, што яго праект варта разглядаць не столькі як стужку пра поп-караля, а колькі як універсальную гісторыю пра тое, як балюча часам нам могуць зрабіць тыя, каго мы любім больш за ўсё на свеце.