MAKEOUT працягвае цыкл матэрыялаў пра жыццё ЛГБТК-супольнасці Мінска ў мінулыя гады. Гэтым разам гаворка ў рубрыцы «Рэтра» пойдзе пра сталоўку завода імя Вавілава, «месца, пазбаўленае гламуру і пафасу», — так апісваюць Вавілава сталыя наведніцы дзявочых вечарынаў на пачатку 2000-х гг.
Нават на таксі туды было доўга ехаць. Канкрэтны бар, карацей. Ніякай цэнзуры. Ніякага гламуру. Там такія справы вяршыліся — і разборкі, і слёзы… Вось рэальна няма цяпер такіх эмоцый на вечарынах. Хочаш пазнаёміцца з кімсьці, сваіх сяброў пабачыць? Дзяўчынка, ідзі на Вавілава — там будзе дафіга дзяўчат. Там будзе весела, угарна месцамі, месцамі небяспечна. Выбірай добрых людзей, якія цябе змогуць абараніць… Чытаць інтэрв'ю цалкам…
DJ Tattoo
Сталоўка завода Вавілава месціцца ў шэрым двухпавярховым будынку (вул. Макаёнка, 23а), хвілін дваццаць хады ад метро «Парк Чалюскінцаў», калі ісці праз сам парк. Тут на пачатку 2000-х гг. праходзілі дзявочыя вечарыны, пра якія расказваюць гераіні матэрыялу. © Фота Вікі Біран
Гэты тэкст — частка спецпраекта «РЭТРА», у якім мы расказваем пра тое, як развівалася гісторыя, пра месцы, значныя для ЛГБТК у Беларусі ў ранейшыя часы, ініцыятывы, якія тут узнікалі, персаналіі і г.д. Адсутнасць пераемнасці да гэтага часу дазваляла казаць пра ЛГБТК як пра нешта нехарактэрнае для Беларусі, як пра «заходнюю пагрозу» — таму для нас вельмі важна захоўваць гісторыі для інтэрпрэтацыі менавіта з дапамогай архівавання. Хочацца верыць, што так мы захаваем унутраны індывідуальны голас, які будзе супрацьстаяць практыкам выключэння і «сляпым плямам».
Дадзены тэкст не з’яўляецца даследаваннем. Гэта спроба праз успаміны пра канкрэтнае месца паказаць і захаваць рэальны вопыт жанчынаў-лесбіянак у Беларусі. Сённяшнія выбары, магчымасці, а таксама выклікі складаюцца ў тым ліку з апісанага вопыту, да якога мне важна, нягледзячы на ўсю яго неадназначнасць (з інтэрв’ю бачна, што гэты вопыт уключаў і шмат гвалту, уласцівага патрыярхальнай культуры) паставіцца з павагай і ўдзячнасцю.
Вялікі дзякуй усім гераіням гэтага матэрыялу.
У тэксце выкарыстаныя ўрыўкі з інтрэв'ю. Інтэрв'ю цалкам можна прачытаць, націснуўшы на спасылку.
Вавілава было адзіным месцам на той момант, дзе збіраліся выключна жанчыны-лесбіянкі
Сталоўка завода Вавілава месціцца ў шэрым двухпавярховым будынку (вул. Макаёнка, 23а), хвілін дваццаць хады ад метро «Парк Чалюскінцаў», калі ісці праз сам парк. Менавіта ў гэтым будынку больш за 10 гадоў таму праходзілі дзявочыя вечарыны, пра якія расказваюць гераіні матэрыялу. © Фота Вікі Біран
Пра тое, як усё пачыналася, расказвае Смайлік, арганізатарка вечарынаў на Вавілава. Амаль ужо па традыцыі ў якасці месца для інтэрв’ю мы выбралі кавярню «СаюзАнлайн» побач з колішняй Панікоўкай. Менавіта тут больш за дзесяць гадоў таму Смайлік распаўсюджвала інфармацыю пра свае першыя вечарыны — з таго часу прайшло ўжо больш за 10 гадоў. («Я сядзела на “Анлайне”, калі ён яшчэ быў інтэрнэт-клубам. Тры разы на тыдзень. І прадавала флаеры… Мне было тады 20 гадоў. Пачатак 2003-га… Вавілава праіснавала сем гадоў...»).
З самага пачатку канцэпцыяй гэтага месца была сустрэча сяброў. Гэта не камерцыйны праект. [Рабіла вечарыны] для таго, каб пабачыць усіх сваіх сяброў, каб яны ўсе сустрэліся і маглі адпачыць там, дзе бяспечна, а не там, куды ты прыйдзеш і будзеш думаць: можна тут пацалавацца са сваёй дзяўчынай ці нельга? І як на цябе паглядзяць… Спачатку былі і хлопчыкі, і дзяўчынкі. А пасля, з часам, напэўна, праз гады тры я гэта ўсё перавяла проста ў дзявочнікі. Пачала збіраць толькі дзяўчат.
У мяне фэйс-кантроль — гэта ніякіх хлопчыкаў. Але калі прыходзіць кампанія дзяўчат, і ў іх ёсць сябра-хлопчык, якога яны дома аднаго не пакінуць, каб не сумаваў, то калі вы адказваеце за яго — калі ласка. [Проста] так зайсці хлопчыкам нельга. А дзяўчаты — усе. Навошта абмяжоўваць? Мы ўсе розныя. Мы па-рознаму выглядаем, мы па-рознаму думаем. Мы ўсе розныя. Нас яднае толькі адно месца — тое, куды мы прыходзім. Чытаць інтэрв'ю цалкам…
У мяне фэйс-кантроль — гэта ніякіх хлопчыкаў. Але калі прыходзіць кампанія дзяўчат, і ў іх ёсць сябра-хлопчык, якога яны дома аднаго не пакінуць, каб не сумаваў, то калі вы адказваеце за яго — калі ласка. [Проста] так зайсці хлопчыкам нельга. А дзяўчаты — усе. Навошта абмяжоўваць? Мы ўсе розныя. Мы па-рознаму выглядаем, мы па-рознаму думаем. Мы ўсе розныя. Нас яднае толькі адно месца — тое, куды мы прыходзім. Чытаць інтэрв'ю цалкам…
Смайлік
Сепаратнасць прасторы Вавілава была, мабыць, найбольш яскравай адметнасцю гэтага месца, пра якую асобна згадваюць амаль усе мае суразмоўніцы, заўсёдніцы вечарын для дзяўчат.
Гэта была проста адзіная на той час дзявочая вечарына, усё астатняе было змяшанае або нават, наадварот, больш скіраванае на хлопчыкаў. А Вавілава — гэта адзіная дзявочая «тэмная» вечарына на той перыяд. Чытаць інтэрв'ю цалкам…
Лена і Аня
Аня ўспамінае пра тое, як выглядала Вавілава: «А гэта ж завод Вавілава. Заходзіш туды, падымаешся на другі паверх… І заходзіш у гэтае… Месца… А гэта ж сталоўка. Там столікі, барная стойка». © Фота з асабістых архіваў гераіняў
«Вечарыны Вавілава былі ўнікальным досведам сепаратнага асяроддзя, але цікава, як гэта асяроддзе ўспрымалася людзьмі, якія яго шукалі»
Калі я запытала Смайліка, ці было для яе штосьці недапушчальнае на вечарынах, якія яна праводзіла, яна адказала: бойкі, а таксама немагчымасць іх пазбегнуць, у тым ліку праз тое, што «збіраюцца адны дзяўчаты».
Смайлік: «Паколькі ў нас адна тусоўка, мы адно аднаго ведаем — хто з кім разышоўся, з кім пачаў сустракацца… Вось яны сустрэліся, у іх эмоцыі. І ад гэтых эмоцый ты нікуды не збяжыш».
Бойкі, агрэсія, «трэш» — рэчы, пра якія згадвае амаль кожная ў кантэксце вечарынак на Вавілава… З інтэрв’ю відавочна, што гэты вопыт уключаў у сябе таксама шмат гвалту, уласцівага патрыярхальнай культуры. Так, дыджэйка Tattoo, якая ставіла музыку на Вавілава амаль з першых яго дзён, апісвае гэтае месца вельмі красамоўным выразам: «…гэта была такая… канкрэтная, нармальная, роўная, пацанска-лесбушная тусоўка».
DJ Tattoo: «Увогуле ў панікоўскай тусоўцы былі вельмі яскравыя раздзяленні. Да цябе маглі падыйсці і спытаць: «Ты хто: буч або дайк?» Гледзячы ў вочы… А ты нават сам толкам не ведаеш, у чым там розніца. Ты разумееш гіпатэтычна, але ты быццам можаш сябе і да буча, і да дайка аднесці… І ты такі ўжо задумаўся… Абцасы не носіш. Не тое, каб дайк, але не тое, каб і буч. Некаторыя такія пытанні проста маглі ў тупік паставіць. А Вавілава — гэта была такая… канкрэтная, нармальная, роўная, пацанска-лесбушная тусоўка…»
Атрымліваецца, што ў дадзеным выпадку ў сепаратным асяроддзі людзі не толькі шукалі абароны ад гвалту, але і здзяйснялі яго. Што ў такім разе маюць на ўвазе дзяўчаты, калі кажуць пра сепаратнасць Вавілава як пра «бяспеку»?
Магчыма, у тыя часы выключна жаночая, лесбійская прастора забяспечвала патрэбу не ў бяспецы цела, а ў бяспечнай праяве сябе па-за гендарнай рамкай, якая прадугледжвае неагрэсіўнасць жанчыны ў прынцыпе. Культурны асяродак для жанчыны вельмі абмежавальны, ён ігнаруе яе эмацыйны спектр. Верагодна, таму нават тое, што было звязанае з гвалтам, у дадзеным выпадку набывала афарбоўку вызвалення:
...
«Мне падабалася, што там не трэба было граць ролю таго, кім ты не з’яўляешся. Вось калі ты простая звычайная бучара, груба кажучы… То яна прыходзіць і не прэтэндуе на ролю інтэлігенцыі… Нейкае натуральнае асяроддзе — усе такія, якімі яны ёсць у жыцці»
...
«… чым чапляла — там было пачуццё свабоды. Так, там былі бойкі, канечне, але людзі прыходзілі і расслабляліся, нягледзячы на бойкі. Усе танцавалі так, як яны хочуць…»
...
«…там ніхто табе не будзе казаць, што ты дрэнна выглядаеш, што ты няправільна выглядаеш, няправільна сябе паводзіш…»
...
«На Вавілава было ўвогуле пофіг, што ты робіш. Ты не павінен там з сябе нічога канкрэтнага ўяўляць. Таму ты можаш рабіць усё, што захочаш. Паводзіць сябе так, як табе больш камфортна»
«Мне падабалася, што там не трэба было граць ролю таго, кім ты не з’яўляешся. Вось калі ты простая звычайная бучара, груба кажучы… То яна прыходзіць і не прэтэндуе на ролю інтэлігенцыі… Нейкае натуральнае асяроддзе — усе такія, якімі яны ёсць у жыцці»
...
«… чым чапляла — там было пачуццё свабоды. Так, там былі бойкі, канечне, але людзі прыходзілі і расслабляліся, нягледзячы на бойкі. Усе танцавалі так, як яны хочуць…»
...
«…там ніхто табе не будзе казаць, што ты дрэнна выглядаеш, што ты няправільна выглядаеш, няправільна сябе паводзіш…»
...
«На Вавілава было ўвогуле пофіг, што ты робіш. Ты не павінен там з сябе нічога канкрэтнага ўяўляць. Таму ты можаш рабіць усё, што захочаш. Паводзіць сябе так, як табе больш камфортна»
Вавілава як тусоўка
Вечарынкі на Вавілава ладзіліся прыкладна два разы на месяц («… ну, заробкі ў нас выдаюцца два разы на месяц. Два разы на месяц — цалкам гэтага было дастаткова. Таму што калі рабіць часта — ну адкуль у людзей столькі грошай?» — Смайлік). Гэта была звычайная завадская сталоўка: дзяржаўнае памяшканне, пра арэнду якога пад вечарынкі дамовіліся асабіста з дырэктарам.
Смайлік: «Я вазіла з Піцера травесці-шоу. Гэта была праграма бум — такога нідзе не было. Выходзіў актор, у яго толькі сукенка была за 600 долараў. Яны прыязджалі да нас раз на месяц і паказвалі шыкоўную праграму. Усе былі проста ў захапленні. Было шоу. Стрыптыз. Вядома, жаночы. Навошта нам мужчынскі стрыптыз? Гэта ж "тэматычная" вечарына». © Фота з асабістых архіваў гераіняў
Расійская гендарная даследчыца Надзя Нартава ў сваёй працы «Моладзевая лесбійская субкультура ў Санкт-Пецярбургу» піша пра адмысловую «тусоўку», якая стваралася праз тое, што колькасць месцаў, дзе маглі збірацца жанчыны з ненарматыўнай сексуальнасцю, была вельмі абмежаваная:
«Гэта была група людзей, дзе кожная асабіста, візуальна або завочна, была знаёмая практычна з усімі, дзе ўсе бавілі разам вольны час, стасуючыся і па-за дыскатэкай таксама».
Гэтыя словы Надзі Нартавай вельмі трапна апісваюць і атмасферу вечарынак для дзяўчат, што адбываліся ў Мінску. Пра тое, што Вавілава не было клубам, а хутчэй месцам збору «тусоўкі», кажуць шматлікія цытаты з інтэрв’ю гераіняў.
...
«…канцэпцыяй гэтага месца была сустрэча сяброў…»
...
«…народ заўсёды ходзіць на народ…»
«…канцэпцыяй гэтага месца была сустрэча сяброў…»
...
«…народ заўсёды ходзіць на народ…»
…ты ведаў, блін, усіх. І хацеў бы ўжо не ведаць, але ўсё адно ведаў — праз некага па чутках… Чытаць інтэрв'ю цалкам…
Саша і Оля
...
«…гэта была не вечарына, як цяпер робяць — дыскатэка, гэта ўсё адно больш было такое… баўленне часу з сябрамі»
...
«…няважна, што там грае, важна, хто там знаходзіцца…»
«…гэта была не вечарына, як цяпер робяць — дыскатэка, гэта ўсё адно больш было такое… баўленне часу з сябрамі»
...
«…няважна, што там грае, важна, хто там знаходзіцца…»
Праз істотную патрэбу ў захаванні бяспекі, абароне месца ад «чужых», тых, хто можа нашкодзіць, Вавілава было дастаткова закрытым месцам. Закрытасці спрыяла як геаграфія (аддаленасць ад цэнтра, другі паверх нічым не адметнага памяшкання), так і тое, што распаўсюд інфармацыі пра вечарыны ішоў выключна праз асабістыя кантакты. Такім чынам, бяспека захоўвалася, але аўтаматычна месца рабілася закрытым, і не ўсе мелі магчымасць туды трапіць.
«Прасцей за ўсё трапіць у закрытае кола людзей, якія ведалі адно аднаго, было праз кагосьці, хто ўжо на дадзены момант быў у тусоўцы»
Смайлік: «Каб на вечарыну трапіць — гэта павінен быць твой знаёмы. Калі я цябе не ведаю, калі няма знаёмых, то прабачце. У цябе павінен альбо быць сябра, альбо ты прыходзіш з кампаніяй, якая за цябе кажа: усё, гэта наш чалавек».
Такая схема трапляння ў ранг «сваіх» (дзякуючы так званым «праваднікам») — агульная для ўсіх падобных месцаў збору тусоўкі на той час:
...
«Мяне прывялі на Паніку акурат у той момант, калі там нікога не было. Я з дзяўчынай пазнаёмілася праз інтэрнэт, мы з ёй сустрэліся, яна проста прывяла і сказала: вось месца, дзе ўсе збіраюцца» (Маша)
...
«На Панікоўку я прыйшла, калі вучылася, напэўна, на першым курсе, у каледжы… У chat.by з кімсьці пазнаёмілася. Хтосьці там ужо быў: “О, ёсць такое месца, Паніка, давай заб’емся, прыходзь”. І ты ўжо прыходзіш. Ты ведаеш аднаго чалавека, з якім ты пазнаёміўся ў чаце. Гэты чалавек там тусуецца, ён цябе знаёміць — і ўсяго за адзін вечар тваё асяроддзе папаўняецца на 10 знаёмых лесбіянак. У цябе ўжо ёсць міні-кружок. Пасля ўжо я прыводзіла сюды сваіх знаёмых, якія нічога не ведалі» (Тату)
...
«Там [вечарынкі Вавілава] фэйс-кантроль толькі на прадмет прыналежнасці да супольнасці — напрыклад, калі я прыводжу з сабой кагосьці, то кажу, што гэта са мной, а мяне яны ведаюць праз іншага…» (Лена)
«Мяне прывялі на Паніку акурат у той момант, калі там нікога не было. Я з дзяўчынай пазнаёмілася праз інтэрнэт, мы з ёй сустрэліся, яна проста прывяла і сказала: вось месца, дзе ўсе збіраюцца» (Маша)
...
«На Панікоўку я прыйшла, калі вучылася, напэўна, на першым курсе, у каледжы… У chat.by з кімсьці пазнаёмілася. Хтосьці там ужо быў: “О, ёсць такое месца, Паніка, давай заб’емся, прыходзь”. І ты ўжо прыходзіш. Ты ведаеш аднаго чалавека, з якім ты пазнаёміўся ў чаце. Гэты чалавек там тусуецца, ён цябе знаёміць — і ўсяго за адзін вечар тваё асяроддзе папаўняецца на 10 знаёмых лесбіянак. У цябе ўжо ёсць міні-кружок. Пасля ўжо я прыводзіла сюды сваіх знаёмых, якія нічога не ведалі» (Тату)
...
«Там [вечарынкі Вавілава] фэйс-кантроль толькі на прадмет прыналежнасці да супольнасці — напрыклад, калі я прыводжу з сабой кагосьці, то кажу, што гэта са мной, а мяне яны ведаюць праз іншага…» (Лена)
Часта ў пошуках супольнасці людзі спачатку прыходзілі на Панікоўку, а там ужо даведваліся пра іншыя месцы, у тым ліку — Вавілава. Цікава, ці існавалі нейкія крытэры, паводле якіх людзі выбіралі тое ці іншае месца? Мае суразмоўніцы кажуць, што выбар месца мог залежыць ад твайго сацыяльнага статусу.
Былі яшчэ іншыя месцы, не толькі Вавілава. Яшчэ была «Клетка» некаторы час, «Фартуна»… Па сутнасці, нічым не адрозніваліся, але… Тыпу там [«Фартуна»] больш элітна, тыпу там нейкая статуснасць, я не ведаю. Была такая частка людзей, якія [лічылі], што тусавацца на Паніцы і ў гэтым коле — гэта фу-фу-фу… У тым сэнсе, што «гэтыя, якія разам тусуюцца ў горадзе» — гэта адстой, там проста алкашня, яны ўсе адно з адным пераспалі, а мы — элітнае кола лесбіянак, які тусяць асобна (у кавярні БАМ). Або — мы будзем на Паніцы, але не прама на Паніцы, а ў двары… Хаця, па сутнасці, яны нічым не адрозніваліся — прыходзілі сюды кожны дзень, пілі тое самае піва. Чытаць інтэрв'ю цалкам…
Эсма
На месцы колішняга Вавілава.
Маша: «Танцпол — круглы такі, з падсветкай. Цяпер зусім іншыя вечарыны і зусім іншыя месцы. А Вавілава і ёсць Вавілава — гэта ж сталовая. Яно не змянялася». © Фота Вікі Біран
«Розныя месцы, у залежнасці ад палітыкі іх арганізатарак ці арганізатараў, маглі выстаўляць свае «фільтры», тым самым адсякаючы непажаданую публіку… Напрыклад, гэта мог быць фінансавы складнік (цана за ўваход) або пэўны дрэс-код»
Лена: «На некаторыя вечарыны адзін фэйс-кантроль, на іншыя — больш шырокі. У прынцыпе, і тыя, і іншыя — людзі, але ў іх розны бэкграўнд, розны кантэкст. Усё іншае… Карацей, ёсць мерапрыемствы для такіх вось, тыпу ў «цельніках», а ёсць для такіх, якія дамачкі, фіфы. Там яны знешні фільтр паставілі. Адсякаюць, па-першае, па цэнніку на ўваход, а гэта пэўная плацежаздольная група і, адпаведна, розны сацыяльны статус… А другое — [адсейваюць] па знешнім прыкідзе. Псіхалагічна мне больш падабаецца «фешэнебельная» тусоўка. Для мяне важна, каб былі не агрэсіўна па-лесбіянску настроеныя — калі ідзе жорсткі здым і раскрут. Але апранаюся я горш, не адпавядаю гэтай [«фешэнебельнай» — рэд.] тусоўцы. Таму для мяне гэты фільтр дрэнна працуе».
Падобна, што акурат Вавілава было месцам з найменшай колькасцю «фільтраў», дзе бар’еры на ўваход былі самымі нізкімі: сюды сапраўды маглі трапіць амаль усе, незалежна ад узросту, даходу і г.д.
Смайлік: «Можна ж было раней на Вавілава прыйсці без грошай, толькі на ўваход назбіраць. І ўсё. Ты прыходзіш — цябе за кожны стол пасадзяць. Табе дадуць і пад’есці, і выпіць. І цыгарэту дадуць, калі ў цябе няма. Прыходзілі людзі, казалі: блін, Смайлік, пусці, у мяне няма цяпер грошай. У мяне заўтра заробак, я табе аддам. Я пускала…»
Што тычыцца ўзросту, Вавілава наведвалі людзі абсалютна рознага веку («Узрост? Розны — і сорак, і ў раёне 50-ці. Усіх хапала»). Сёння Смайлік працягвае рабіць свае вечарыны, але ўжо ў іншых (кожны раз розных) месцах — раз або два разы на год. Кажа, што на іх ходзяць тыя самыя людзі, але жанчын старэйшага ўзросту з кожным разам «выцягнуць» усё складаней.
Смайлік: «[Цяпер на мае вечарыны ходзяць] тыя самыя людзі [што і 10 гадоў таму]. У асноўным тыя самыя, толькі старэйшыя. Недзе больш разумныя, недзе такая ж дурнота ў галаве… Прыходзяць людзі, якім ужо па 60: калі ім на той час было па 50, то цяпер па 60... Яны толькі да мяне і ходзяць.
У мяне недзе чалавек 10 такога ўзросту — 50-60 гадоў. Раней мы іх спрабавалі больш выцягваць... Цяпер у іх дзеці, у некага — унукі. Яны думаюць: а чаго я пайду? Што я там буду рабіць? Яны нават па-іншаму ставяцца да адносінаў. У іх іншыя каштоўнасці: яны ўжо, напэўна, гадоў па 15 жывуць са сваёй палавінкай… [Некаторыя] выключаюць тэлефон, каб ім не назвоньвалі і не казалі: пайшлі [на вечарыну]».
Сталоўка завода Вавілава месціцца ў шэрым двухпавярховым будынку (вул. Макаёнка, 23а), хвілін дваццаць хады ад метро «Парк Чалюскінцаў», калі ісці праз сам парк. Менавіта ў гэтым будынку больш за 10 гадоў таму праходзілі дзявочыя вечарыны. © Фота Вікі Біран
Праз тое, што «фільтры» на Вавілава былі досыць гнуткімі, сюды хадзілі і, наадварот, вельмі маладыя дзяўчаты, якіх на той момант не пускалі ў іншыя месцы. Так, Маша ўпершыню прыйшла на Вавілава, калі яшчэ вучылася ў школе. Для яе на той момант гэта было адзінае «тэматычнае» месца, куды яна магла трапіць.
Мне гадоў 16-17 было, я дакладна памятаю, што была непаўналетняя. Хадзіла рэгулярна. Старалася. Дабіралася туды, як магла. У тыя часы не было ні працы, нічога — гэта ж школа. (…) Для мяне гэта проста было ўтульнае месца, тое месца, дзе я магла сябе адчуваць камфортна. Таму што, вядома, у школе, сярод аднакласнікаў, тых самых сваякоў ты сябе так не адчуваеш. А там… Там ты мог пра гэта забыць. Ты заўсёды адчуваў сябе нечым асобным — не такім, як твае аднакласнікі. Куча ж была ўсякіх размоваў, нават з настаўнікамі, калі яны пачыналі казаць, што вось вы, дзеці, сталееце, пачынаеце цікавіцца хлопчыкамі… А я сталею і разумею, што не цікаўлюся хлопчыкамі… Магчыма, я ўвогуле не сталею! У любым разе, усё гэта пужае спачатку, калі ты яшчэ не разумееш, што гэта. І што гэта не павінна нейкімі рамкамі закрывацца. Табе б не хацелася, каб цябе закрылі ў нейкія рамкі. А рамкі былі ўсюды. Акрамя такіх месцаў, як Паніка, Вавілава… Яно мне вельмі дапамагло ў жыцці. Калі б не гэтыя месцы, я б, напэўна, не справілася. Менавіта гэтае месца табе і паказвае, што ты можаш сябе адчуваць спакойна, бо ты не адзін… Чытаць інтэрв'ю цалкам…
Маша
Даючы пачуццё бяспекі, «тэматычныя месцы» (Панікоўка, «СаюзАнлайн», Вавілава і інш.), таксама дапамагалі наведніцам і наведнікам выяўляць сваю групавую ідэнтычнасць. Людзі прыходзілі сюды не толькі адпачыць, пазнаёміцца, папіць піва і г.д., важным момантам было прыняцце сваёй ідэнтычнасці і яе легітымацыя з дапамогай знаёмых (трэба, каб твае знаёмыя лесбіянкі ведалі пра цябе, і тады ты можаш трапіць у супольнасць). Так, Смайлік кажа, што на той момант «тэматычныя месцы» патрабавалі нават большай асэнсаванасці ад людзей, якія туды хадзілі.
Смайлік: «Канечне, цяпер гэта больш адкрыта, усе больш прывыклі. Я разумею, што мы цяпер падыходзім да кропкі, калі ўжо ніхто на гэта не будзе звяртаць увагі. Розніца ёсць. Гэта нават бачна па тым, як на цябе глядзяць у метро. Цяпер больш інфармацыі, больш усё адкрыта… Раней гэта было больш асэнсавана. Для таго, каб прыйсці на Панікоўку, колькі ўсяго трэба было ў сабе перажыць. Гэта ж можна было і звар’яцець на той час, гэта ж было забаронена. “Гэта я ўвогуле іншы нейкі!”… »
«Пра важнасць падтрымкі, патрэбу ў адчуванні прыналежнасці і прыняцці кажуць і іншыя дзяўчаты»
Аня: «Адна завушніца ў левым вуху абазначала, што гэта «тэма». Брыво прабітае — таксама «тэма». Пярсцёнак на вялікім пальцы або на мезенцы — «тэма». Гэта праўда было, я глядзела там — завушніца, вуха, таксама насіла адну завушніцу, ну, патрэбныя ж былі апазнавальныя знакі. Мне, беднай, увогуле цяжка было з касой па пояс… Гэта ж трэба сябе абазначыць. 10 гадоў таму мы выжывалі як маглі. Ну, а як па-іншаму можна было пазнаць адзін аднаго?
Гэта было вельмі важна. Мне трэба было адчуваць падтрымку, мне было важна належаць да субкультуры. Гэта ж частка твайго жыцця. Днём ты ходзіш ва ўнівер — там касцяк, а ў нейкія пэўныя дні… Гэта ж яшчэ з ідэнтычнасцю, самаідэнтыфікацыяй [звязана]… Нешта такое адасобленае, закрытае. І вось ты туды ходзіш. Ніхто, у прынцыпе, не ведае тое месца, куды ты ходзіш і дзе можна з кімсьці пазнаёміцца… Гэта тое месца, дзе ты знаёмішся. Ну блін, табе 17, ты ўсведамляеш, што ты лесбіянка, ну дзе ты будзеш [знаёміцца]? Цяпер гэта ўжо перастае мець такое значэнне. Але калі ты ў падлеткавым узросце, табе важна трымацца сваіх, таму што страшна быць адной, «не такой», яшчэ штосьці. Гэта як прыналежнасць: «Я не эма, а я тэма». Гэта было вельмі важна — прыналежнасць».
Эсма: «Мне было 16, калі я ўпершыню прыйшла на Вавілава. Да гэтага ты бачыш, што ва ўсіх тваіх знаёмых як бы ёсць кампанія… І тут гэтыя ўмоўныя абазначэнні, яшчэ штосьці — як крытэр, што ў цябе таксама ёсць кампанія. Гэта проста як фішка. Ва ўсіх ёсць нейкія кампаніі. І ў цябе — свая кампанія. У мяне ёсць сваё месца ў гэтым свеце, хаця б у такім фармаце».
Чаму такое месца, як Вавілава (ці Панікоўка і г.д.), былі магчымымі тады, а цяпер іх няма? Чым яны адрозніваюцца ад цяперашніх «квір-месцаў»? Як ні дзіўна, усе адзначаюць, што цяпер ёсць выбар куды пайсці. Але цікава, пра які выбар ідзе гаворка? Што маюць на ўвазе дзяўчаты, калі кажуць, што сёння ёсць выбар? Намінальна колькасць месцаў скарацілася. Няма ні былога «Вавілона», ні «Люціка», ні той самай Панікоўкі і інш. Але магчыма, што інтэрнэт і/або праекты вакол гендарнай тэматыкі, што з’яўляюцца сёння, даюць людзям адчуванне агульных зменаў у культурнай прасторы… Цікава, як гэты выбар уплывае на фармаванне ідэнтычнасці?
Інтэрв'ю
У тэксце выкарыстаныя ўрыўкі з інтрэв'ю. Інтэрв'ю цалкам вы можаце прачытаць па спасылках ніжэй:
1. https://makeout.space/2016/02/08/smaylik.html Смайлік, арганізатарка вечарын
2. https://makeout.space/2016/02/08/tatu.html Tattoo, дыджэйка
3. https://makeout.space/2016/02/08/masha.html Маша
4. https://makeout.space/2016/02/08/esma-i-anya.html Эсма і Аня
5. https://makeout.space/2016/02/08/sasha-i-olya.html Саша і Оля
6. https://makeout.space/2016/02/08/lena-i-anya.html Лена і Аня