
Удзельні_цы летніка навучацца:
• прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, без прымхаў і ўмоўнасцей;
• максімальна выкарыстоўваць патэнцыял кожнага чалавека ў каманднай працы;
• вырашаць канфліктныя сітуацыі і ператвараць іх у карысны досвед;
• выказваць свае меркаванні і праяўляць ініцыятыву;
• самастойнай арганізацыі вольнага часу;
• прымаць рашэнні і ўсведамляць наступствы сваіх учынкаў.
Арганізатар_кі забяспечваюць пражыванне, харчаванне і праезд з Мінска да летніка. Кандыдат_кі мусяць даслаць анкету на е-мэйл: [email protected].
Апошні дзень рэгістрацыі ўдзельні_ц – 25 ліпеня 2016 года.
Тэлефон для даведак: (029) 555 68 38
Таксама праводзіцца набор валантор_ак! Усі жадаючыя, якія хочуць прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні летніку, могуць звяртацца па адрасе:
[email protected] ці ў прыватныя паведамленні Укантакце
