Падавайся Беларусь 6 лютага 2017

Трэнінг «Дыскрымінацыя па прыкмеце інваліднасці»

Прагляды: 2 393

© Elizabeth Honl
«Офіс па правах людзей з інваліднасцю» запаршае паўдзельнічаць у трэнінгу для актывістаў і актывістак «Дыскрымінацыя па прыкмеце інваліднасці: вучымся перамагаць». У межах трэнінгу ўдзельні_цы пачнуць разумець, што такое дыскрымінацыя па прыкмеце інваліднасці, як яе пазнаць і супрацьстаяць ёй.

Мерапрыемства адбудзецца 11-12 лютага 2017 у Мінску.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўлен_ыя ў абароне правоў людзей з інваліднасцю (людзі з інваліднасцю, юрыст_кі, адвакат_кі, сацыяльныя работні_цы, медыцынскія работні_цы ды інш.)

Удзел у трэнінгу – бясплатны, харчаванне, праезд і пражыванне пакрываюць арганізатары.

Заяўкі для ўдзелу можна дасылаць да 5 лютага на сеціўную пошту: [email protected] з пазнакай «Дыскрымінацыя».

Кантакты для журналістаў: Таццяна Жарнасек, спецыялістка па камунікацыях «Офіса па правах людзей з інваліднасцю»
8-029-3328576
8-025-7229275