Як пісаць і здымаць карэктна на «жаночыя» тэмы: трэнінг ад ProWomen

Прагляды: 2 606

© Micaela Lattanzio
10 – 11 чэрвеня 2017 года ў Мінску пры падтрымцы Bard College і ЕГУ ініцыятыва ProWomen ладзіць журналісцкі трэнінг па стварэнні мультымедыйнага прадукту.

Тэма трэнінгу – гендарныя гісторыі. У межах мерапрыемства ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, як пісаць тэксты і здымаць відэаінтэрв’ю на «жаночыя» тэмы.

Удзельнікі і ўдзельніцы трэнінгу:

- атрымаюць уяўленне пра тое, як ствараць гендарна-карэктныя матэрыялы;
- даведаюцца, як рыхтуюцца да інтэрв’ю журналісты «Коммерсант»;
- навучацца апрацоўваць інтэрв’ю і рабіць цікавыя тэксты;
- атрымаюць практычныя навыкі па працы з відэакамэрай;
- адпрацуюць тэхнікі мантажу відэаінтэрв’ю.

Вынікам трэнінгу стане інтэрнэт-матэрыял пра жанчын, якія працуюць у традыцыйна «мужчынскіх» сферах, маюць унікальную прафесію або незвычайны жыццёвы досвед. Лепшыя працы апублікуюць.

Да ўдзелу запрашаюцца:

- абітурыенты / абітурыенткі факультэта журналістыкі;
- студэнткі / студэнты, якія вывучаюць журналістыку, рэжысуру, мэдыі і камунікацыі, культуралогію, сацыялогію, гендарныя даследаванні;
- а таксама ўсе, хто жадае працаваць у медыйнай сферы.

Кандыдаты і кандыдаткі на ўдзел у трэнінгу маюць праяўляць цікавасць да гендарнай тэматыкі, а таксама валодаць базавымі ўяўленнямі пра журналістыку.

Каб узяць удзел у трэнінгу, неабходна да 6 чэрвеня 2017 года запоўніць анкету.

Трэнінг бясплатны, у праграму ўключаныя кава-паўзы. Арганізатары не кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне для іншагародніх.

Гераіняў для гісторыі ўдзельнікі / удзельніцы трэнінгу шукаюць самастойна.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на е-адрас [email protected].