21-24 красавіка Офіс прасоўвання ініцыятыў ладзіць у Мінску бясплатны трэнінг для моладзі па стварэнні постэраў дзеля прамоўцыі талерантнасці ў беларускім грамадстве.
Вітаюцца ўдзельні_цы, якія любяць маляваць і валодаюць кампутарнымі праграмамі па дызайне. Лепшыя задумкі ўдзельні_ц будуць прэзентаваныя ў Мінску і рэгіёнах Беларусі 16-га лістапада — ў Міжнародны Дзень талерантнасці. Для ўдзельні_ц, якія не жывуць у Мінску, забяспечваецца пражыванне (арганізатары не кампенсуюць выдаткі на вандроўку).
Патрабаванні да кандыдат_ак:
– узрост ад 15 да 23 год; – навыкі малявання і/або валоданне праграмамі па дызайне; – наяўнасць лэптопа з усталяванымі графічнымі рэдактарамі, планшэта/смартфона.
Каб запісацца на трэнінг, неабходна да 20 красавіка 2016 года запоўніць анкету Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: +375293958502 ды праз пошту: [email protected]