Беларусь Падавайся 1 чэрвеня 2017

Трэнінг па cross-cutting issues ад «Новай Еўразіі»

Прагляды: 2 626

© Weronika Izdebska
«Новая Еўразія» запрашае кіраўні_ц ды спецыяліста_к некамерцыйных арганізацый і грамадскіх ініцыятываў з розных сфераў дзейнасці прыняць удзел у трэнінгу на тэму «Кіраванне арганізацыяй і дызайн праектаў з улікам cross-cutting issues».

На мерапрыемстве ўдзельнікі будуць мець магчымасць абмеркаваць наступныя пытанні:

- Як улік cross-cutting issues можа палепшыць імідж арганізацыі ў вачах донараў;
- Як cross-cutting issues уплываюць на карпаратыўную культуру;
- Як улік cross-cutting issues уплывае на мабілізацыю рэсурсаў і падтрымку мясцовай супольнасці;
- Прынцыпы гендэрнай роўнасці, інклюзіі ды роўнага доступу, устойлівага развіцця і экалагічнай адказнасці ў праектнай дзейнасці арганізацыі.

Удзельнікі і удзельніцы актрымаюць практычныя інструменты і рэкамендацыі па кіраванні арганізацыямі ды праектным дызайне. Акрамя таго, усе ўдзельні_цы атрымаюць магчымаць звярнуцца за індывідуальнымі кансультацыямі да эксперта_к.

Мерапрыемства адбудзецца у Мінску 13-14 чэрвеня, для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы не пазней за 6 чэрвеня. Колькасць месцаў абмежаваная, адбор удзельні_ц будзе ажыццяўляцца на падставе запоўненых заявак.

Падрабязная інфармацыя пра месца правядзення трэнінгу і праграму будзе дасланая пасля рэгістрацыі. Арганізатары забяспечваюць удзельні_ц мерапрыемства харчаваннем і неабходнымі матрэрыяламі. Для іншагародніх удзельні_ц прадуглеждана арганізацыя пражывання і кампенсацыя дарожных выдаткаў.

Больш падрабязна пра трэнінг можна даведацца па тэлефонах +375 17 306 45 12, + 375 29 307 55 43 альбо электроннай пошце [email protected], кантактная асоба – Аляксандар.

Дадзеная мерапрыемства – частка трэнінгравай кампаніі, якую ладзіць Установа «Новая Еўразія» ў межах праграмы «Узмацненне патэнцыялу сумесных ініцыятываў», якая рэалізуецца пра падтрымцы Агенства ЗША па міжнародным развіцці.