Правы радыкалізм і мова нянавісці: трэнінгі па супрацьдзеянні

Прагляды: 2 919

Арганізацыя European Alternatives запрашае на серыю трэнінгаў Countering Hate Speech & Far-right Radicalism.

Калі і дзе: 14-18 сакавіка 2018 года (1 модуль) у Нямеччыне (Берлін), канец траўня (4 дні, 2 модуль) у Славакіі (Браціслава).

Пасля праходжання модуляў удзельніцы і ўдзельнікі пры жаданні змогуць далучыцца да Campus of European Alternatives (19-22 ліпеня) у Фларэнцыі і прэзентаваць там свае рэзультаты.

Удзельніцы і ўдзельнікі атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды і змогуць:

- паглыбіць веды па мове нянавісці і палітычным фрэйме ўльтраправага радыкалізму;
- зразумець наратывы, якія палягаюць у аснове правоў чалавека і грамадства, і механізмы, якія пабуджаюць чалавека да дзеяння;
- распрацаваць стрэтэгіі па процідзеянню мове нянавісці і ўльтраправаму радыкалізму;
- пабудаваць супольнасць на падставе каштоўнасцяў, ведаў і практычнага досведу.

Патрабаванні да кандыдатак і кандыдатаў:

- жыць у адной з наступных краін: Албанія, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Германія, Венгрыя, Косава, Латвія, Літва, Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Польшча, Румынія, Расія , Сербія, Славакія і Украіна;
- добра валодаць ангельскай мовай;
- пажадана мець прынамсі мінімальны досвед пра мову нянавісці і ўльтраправы радыкалізм, ведаць пра падобныя кампаніі і супольнасці;
- актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх частках трэнінгу.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у трэнінгу бясплатны. Будуць пакрытыя выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне і матэрыялы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2018 года.
Больш падрабязнасцяў па спасылцы.