Варкшоп-дыскусія «А што я такога сказаў_ла?!» (Віцебск, Мінск)
Прагляды: 2 846
Варкшоп-дыскусія, прысвечаны мове варожасці ў дачыненні да ЛГБТК у медыя Беларусі, адбудзецца ў Мінску і Віцебску. Варкшоп-дыскусія арганізаваны ініцыятыўнай групай «Журналісты за талерантнасць» і DOTYK.
Мова — гэта ўнікальны інструмент у руках чалавецтва. З яе дапамогай людзі навучыліся лепш разумець адзін аднаго, праяўляць сябе, перадаваць веды з пакалення ў пакаленне. Але мова таксама можа быць выкарыстана і як зброя, накіраваная на краіну, канкрэтнага чалавека ці групу людзей, аб'яднаных нейкімі агульнымі прыкметамі. Часам мова варожасці выкарыстоўваецца свядома, але часцей яе наўпрост не заўважаюць, рэтранслюючы звыклую негатыўную матрыцу.
Паводле гіпотэзы Сепіра-Уорфа, мова вызначае наша мысленне, а такім чынам і паводзіны. Такім чынам, карэктуючы моўныя практыкі, можна знізіць сацыяльнае напружанне і мінімізаваць злачынствы на глебе нянавісці.
На варкшопе можна будзе даведацца:
- як распазнаць мову варожасці, яе класіфікацыю і метады ацэнкі; - як змянілася рыторыка медыя ў дачыненні ЛГБТК за апошнія 3 гады; - пра канкрэтныя прыклады праяў мовы варожасці ў СМІ Беларусі.
Дзе і калі?
ВІЦЕБСК 25 красавіка а 19-ай гадзіне Арт-прастора «VZAP» (Кастрычніцкая, 2). Падзея ў ФБ.
МІНСК 27 красавіка а 19-ай гадзіне Модны завод Калібр, Столоўка XYZ (Фабрыцыуса 4). Падзея ў ФБ.
Уваход на мерапрыемствы вольны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя.