Падавайся Беларусь 2 чэрвеня 2016

IV Школа талерантнасці для беларускіх журналістаў 2.0

Прагляды: 2 749

© Studio Kronk/Wired Magazine USA
Ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае вас узяць удзел у IV Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў 2.0 для выпускнікоў мінулых Школаў талерантнасці, якая адбудзецца ў Варшаве 21-23 ліпеня 2016 года.

Асноўныя акцэнты прасунутай Школы талерантнасці для журналістаў - мова варожасці ў СМІ, асаблівасці асвятлення злачынстваў на глебе варожасці, антыдыскрымінацыйнае заканадаўства.

Канчатковая праграма будзе накіраваная ўдзельнікам не пазней як 20 чэрвеня 2016 г.

Трэнер Школы - сп. Андрэй Палуда. Чакаюцца эксперты Школы з Канады, Польшчы і Швецыі.