Падавайся 8 ліпеня 2014

ІІ Школа талерантнасці для журналістаў

Прагляды: 2 973

© Анатолий Белов, Киев, “Наше порно- наше право”, Львов, 2006
Запрашаем журналістаў і рэдактараў да ўдзелу ў Другой Школе талерантнасці для журналістаў – “Талерантнасць: ад мовы нянавісці да разумення і прыняцця разнастайнасці”.

Падчас Школы ўдзельнікі даведаюцца пра сучасныя погляды і прафесійныя стандарты асвятлення пытанняў талерантнасці ў СМІ.

Акцэнты Школы:

сацыяльная адказнасць журналістаў і СМІ;
садзейнічанне фармаванню талерантрасці і павагі прынцыпаў роўнасці ў грамадстве.
Вядоўцы Школы – вядомы ўкраінскі эксперт па пытаннях талерантнасці і правоў чалавека Аляксандр Вайтэнка і прафесар Брыстальскага ўніверсітэта ды спецыяліст па пытаннях прафесійнай журналісцкай этыкі Майк Джэмпсан (Вялікабрытанія).

Фармаванне групы ўдзельнікаў будзе адбывацца па выніках конкурснага адбору.

Крытэрыі адбору для ўдзелу ў Школе наступныя:

актыўная праца або супрацоўніцтва з дзеючымі СМІ, у тым ліку ў фармаце фрылансу;
гатоўнасць браць удзел ва ўсіх занятках у межах Школы;
вітаецца мінімальны досвед падрыхтоўкі журналісцкіх матэрыялаў на тэму сацыяльных канфліктаў, талерантнасці, дыскрымінацыі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:

накіраваць заяўку на ўдзел у конкурсе, кароткую аўтабіяграфію (CV) і сціслы матывацыйны ліст (макс. 1-1,5 старонкі), а таксама, пры наяўнасці, 1-2 уласныя журналісцкія матэрыялы па тэматыцы, якая з’яўляецца блізкай да тэмы Школы. На электронны адрас: [email protected]. (Матэрыялы могуць быць накіраваныя рознымі спосабамі, у тым ліку ў выглядзе адсканаваных версіяў друкаваных матэрыялаў, аўдыё, фота і відэа файлаў або спасылак на гэтыя матэрыялы ў Інтэрнэце і г.д.)

Апошняя дата падачы заявак: 14.07.2014 г., панядзелак (17.00 паводле мінскага часу).

Усе заяўнікі будуць праінфармаваныя пра вынікі конкурснага адбору 15.07.2014 г., аўторак.


Другая Школа талерантнасці для журналістаў будзе адбывацца з 25 па 27 ліпеня ў Кіеве. Арганізатары Школы забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, скампенсоўваюць выдаткі на праезд да месца правядзення Школы і ў зваротным кірунку (пры наяўнасці праязных дакументаў і ў межах кошту праезду ў купэйным вагоне цягніка або ў рэйсавым аўтобусе.)

Грамадская ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць”