падзеі Беларусь ЛГБТК 1 верасня 2016

Прэзентацыя маніторынгу «Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў СМІ РБ»

Прагляды: 3 083

Штогадовы маніторынг публікацый у беларускіх медыях на ЛГБТ-тэматыку ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» адбудзецца ў Мінску. На прэзентацыю запрашаюцца журналісты і блогеры, а таксама сацыяльныя даследчыкі ды грамадскія актывісты.

Нашыя эксперты раскажуць аб выніках аналізу публікацыяў у найбольш уплывовых СМІ Беларусі, вызначаць агульныя тэндэнцыі ў беларускай медыя-сферы адносна асвятлення ЛГБТ-тэматыкі.

Будуць названыя тыповыя памылкі і стэрэатыпы, якія пануюць у галовах беларускіх журналістаў.

Дата: 23 верасня
Час: 17:30—20:00
Месца: Арт Сядзіба, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ).

Просім пацвердзіць свой удзел па электроннай пошце [email protected]

Група мерапрыемства ў Facebook