5 лістапада 2014

Віка Біран перамагла ў конкурсе на лепшы антыдыскрымінацыйны матэрыял

Прагляды: 3 176

Міжнароднае беларуска-шведскае журы разгледзела больш за тузін конкурсных працаў, якія былі накіраваныя беларускімі журналістамі на прафесійны конкурс “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2014”.

Сёлета ў склад міжнароднага журы ўвайшлі цяперашнія і былыя журналісты Шведскага радыё, Радыё Рацыя, тэлеканала Белсат, медыя-кампаніі Дойчэ Вэлле — чальцы беларускай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” (LGBT BJG) і шведскай арганізацыі ТУПІЛАК, якая аб’ядноўвае культурніцкія ЛГБТ-ініцыятывы з Паўночных краінаў.

Большасць сваіх галасоў сябры журы аддалі спадарыні Вікторыі Біран, каардынатарке праекта MAKEOUT, за артыкул «Яна дапамагла ўжо тым, што выслухала».

Віншуем!