Падавайся правы жанчын 11 красавіка 2017

Конкурс праектаў у галіне гендэрнай роўнасці

Прагляды: 2 623

© nile | pixabay.com
З мэтай узмацнення патэнцыялу ў галіне адукацыі, навуковых даследаванняў і асветніцкай дзенасці ў галіне правоў чалавека і гендэрнай роўнасці абвяшчаецца конкурс на правядзенне навкова-даследчых асветніцкіх ініцыятыў.

Мэта конкурсу — садзейнічанне пашырэнню базы ведаў пра гендарную роўнасць у кантэксце Рэспублікі Беларусь, распаўсюджанне ведаў, наладжванне міжуніверсітэцкага і міждысцыплінарнага супрацоўніцтва паміж даслеждчыкамі ў Беларусі і па-за яе межамі.

Катэгорыі конкурсу

Катэгорыя 1: Правядзенне навукова-даследчай працы ў галіне гендэрнай роўнасці (магчымыя формы: правядзенне даследавання, напісанне публікацый/навуковых артыкулаў і г.д.)

Катэгорыыя 2: Правядзенне асветніцкай працы ў галіне гендарнай роўнасці (магчымыя формы: трэнінг, майстар-клас, семінар, лекцыі і г.д.) Мэтавымі групамі могуць быць: прадстаўні_цы/НДА. дзяржаўных органаў, мясцовай улады ды інш.

Катэгорыя 3: Правядзенне навукова-даследчай работы, сумешчанай з асветніцкай дзейнасцю у галіне гендэрнай роўнасціі( спалучэнне катэгорый 1 і 2).

Прапанаваныя праекты павінны рэалізоўвацца ў перыяд з 1 траўня 2017 г. да 31 снежня 2017 г.

Хто можа падаваць заяўку?

  • — індывідуальныя даследчы_цы (аспірант_кi, прадстаўні_цы аднаго з факультэтаў, якія арганізуцю гэты адбор);

  • — групы даследчы_ц (студэнт_кi, прафесарска-выкладчыцкі склад, органы мясцовай улады, арганізацыі грамадзянскай супольнасці).

Для ўдзелу неабходна не пазней за 20 красавіка 2017 г. накіраваць праектную заяўку на адрас сеціўнай пошты: [email protected]

Усяго будзе падтрымана шэсць праектаў, якія будуць ажыццяўляца сумесна з інстытутам Рауля Валенберга за фінансавай патрымкай Шведскай міжнароднай агенцыі па развіцці супрацоўніцтва СІДА. Ацэньваць праекты будзе прафесійнае журы з ліку арганізатараў конкурсу і прадстаўнікоў беларускіх універсітэтаў.

Больш інфармацыі можна атрымаць па спасылцы.