Трэнінг па адвакацыйным кампаніям

Прагляды: 2 683

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да ўдзелу ўдзел у трэнінгу "Правядзенне адвакацыйных кампаній".

Лакацыя – Мінск. Перыяд – 18-19 чэрвеня.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі НДА, грамадскія актывісты з Мінска і рэгіёнаў.

Двухдзённы трэнінг будзе прысвечаны атрыманню патрэбных кампетэнцый у працы над прадстаўленнем і абаронай патрэб грамадскіх груп для наступнага іх задавальнення (а менавіта гэта і будзе мецца на ўвазе пад паняткам адвакацыя). Другая важная мэта мерапрыемства – напрацоўка патрэбных партнёрскіх сувязяў калег і аднадумцаў з розных гарадоў Беларусі.

Сустрэча дасць магчымасць:
- зразумець розніцу ў панятках "лабіраванне", "адвакатаванне", PR-кампанія;
- прааналізаваць заўважныя, значныя для грамадства і ў рознай ступені паспяховыя кампаніі адвакатавання ў Беларусі за апошнія некалькі год (сферы ў фокусе ўвагі: экалогія, нацыянальная мова і культура, правы студэнтаў і інш);
- атрымаць навыкі па мапаванні патрэб супольнасцяў, а таксама кола партнёраў;
- навучыцца выбіраць адпаведныя сродкі для дасягнення мэтаў і працы з партнёрамі.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна: да 10 чэрвеня ўключна даслаць заяўку на адрас [email protected] . Абраныя ўдзельнікі атрымаюць пацверджанне аб удзеле 11 чэрвеня.