"Сустрэча" абярэ новы склад Савета і новага старшыню арганізацыі
Прагляды: 2 933
У бліжэйшую суботу, 28 чэрвеня, адбудзецца другая справаздачна-выбарчая канферэнцыя РМГА "Сустрэча", падчас якой сябры арганізацыі выбяруць новы склад Рады арганізацыі, кіраўніка і яго намесніка.
Паўнамоцтвы новаабраных органаў кіравання арганізацыі будуць дзейнічаць 5 гадоў.
Чакаецца, што ў канферэнцыі возьмуць удзел не менш за 70 сябраў РМГА "Сустрэча" з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Справаздачна-выбарчая канферэнцыя пройдзе з 13.00 да 18.00 у кангрэс-холе гатэля "Вікторыя" (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 59А).