
Галоўны вынік мерапрыемства — прыняцьцё рашэньня аб зьмене пазыцыянаваньня і перайменаваньні арганізацыі ў Беларускі праваабарончы цэнтар “Ідэнтычнасьць”
Новая кіраўніца арганізацыі расказала, што да зьмены назвы яны ішлі ўжо некаторы час. Неўзабаве, пасьля рэбрэндынгу, цэнтар “Ідэнтычнасьць” зладзіць невялікую прэзэнтацыю арганізацыі і пакажа новы сайт.
— Зьмест дзейнасьці застанецца такім жа, то бок ЛГБТ — па–ранейшаму наша мэтавая група. Праўда цяпер большую ўвагу цэнтар “Ідэнтычнасьць” будзе надаваць адвакацыйнай дзейнасьці, — паведаміла Натальля Манькоўская.
Беларускі праваабарончы цэнтар “Ідэнтычнасьць” зарэгістраваны ў Літве і зьяўляецца сябрам Асамблеі НДА Беларусі.
Запрашаем далучацца да суполак Facebook ды VK
Фота вокладкі ©Farhad Rahman