падзеі Беларусь 2 чэрвеня 2016

MAKEOUT атрымаў прэмію «Ты можаш!»

Прагляды: 2 836

MAKEOUT атрымаў прэмію «Ты можаш!»
34 multimedia magazine

Прэмія «Ты можаш!» — гэта супольны праект рэдакцый Еўрарадыё і 34mag.net, які адзначае асобных людзей і ініцыятывы ў галіне абароны правоў чалавека. Цырымонія ўпершыню прайшла 27 траўня ў Мінску ў прасторы «ЦЭХ».

Прадстаўнікі абедзьвюх рэдакцый узнагародзілі 10 асобаў і ініцыятываў, якія адзначыліся ў галіне абароны правоў чалавека ў Беларусі.
Імі сталі:

1. Праект MAKEOUT — праект пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі.
2. Аксана Гайко — менеджарка культурніцкай пляцоўкі «Прастора КХ» з Брэста.
3. Вольга Каскевіч — заснавальніца экалагічнай арганізацыі «Багна» і менеджар аддзела грамадскіх кампаній у таварыстве «Зялёная сетка».
4. Яўген Меркіс — старшыня моладзевай краязнаўчай арганізацыі «Талака» з Гомеля.
5. Сяргей Бахун — спартовы заўзятар, які адстойвае права заўзятараў наведваць спартыўныя арэны з нацыянальнай сімволікай.
6. Ларыса Жыгар — каардынатарка праекта «Рух маці 328» з Гродна. Ён аб’ядноўвае жанчын, чые дзеці патрапілі пад дзеянне 328-га артыкула КК — незаконны абарот наркатычных рэчываў.
7. Эніра Браніцкая — кіраўніца грамадскай праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю».
8. Алесь Буракоў — журналіст з Магілёва, які адстойвае правы журналістаў-фрылансераў.
9. Алесь Крот — кіраўнік моладзевай прафсаюзнай арганізацыі «Студэнцкая рада», Мінск.
10. Алена Куляшова — заснавальніца сэканд-хэнда Flea shop і праекта дапамогі бяздомным жывёлам Zoo help, Ліда.

«Прэмія — гэта вынікі вашай праваабарончай і грамадскай дзейнасці. Яна падводзіць вынікі 2015 года. Яна прызначаная для праваабаронцаў і найбольш актыўных людзей, прадстаўнікоў моладзевых арганізацый, рознага кшталту ініцыятываў», — расказалі ініцыятары ўзнагароды.

MAKEOUT атрымаў прэмію «Ты можаш!»
34 multimedia magazine

MAKEOUT атрымаў прэмію «Ты можаш!»
34 multimedia magazine