
На імпрэзе вы зможаце падрабязней даведацца пра ECLAB, пра канцэнтрацыі (кірункі), якія будуць прадстаўленыя ў гэтым навучальным годзе, пра спецыфіку навучання паводле мадэлі Liberal Arts, пра тое, як стаць студэнтам ECLAB, і шмат іншага.
Акрамя гэтага, выпускнікі ECLAB прэзентуюць другі нумар штогадовага часопіса «Е.NOTE», куды ўвайшлі найлепшыя эсэ і праекты студэнтаў і выпускнікоў каледжа.
У Вас таксама будзе час задаць усе пытанні пра ECLAB, якія вас цікавяць.
У «Дні адкрытых дзвярэй ECLAB» возьмуць удзел:
Аляксандр Адамянц – кіраўнік праекта,
Вольга Шпарага – кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка»
Аляксей Братачкін – кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя»
Вольга Раманава – кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя»
Канстанцін Ткачоў – кіраўнік канцэнтрацыі «Інтэрнэт і грамадства»
Аксана Жгіроўская і Валянціна Мароз – кіраўніцы канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр».
А таксама выкладчыкі і выпускнікі каледжа.
Уваход вольны.
Падзея ў Facebook
***
«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) – гэта праект, які дазваляе атрымаць дадатковую адукацыю паводле мадэлі Liberal Arts.
Каледж задуманы як нефармальная альтэрнатыва існай у Беларусі сістэме вышэйшай адукацыі. ECLAB прапаноўвае індывідуальны план навучання, творчую атмасферу на занятках, свабодныя інтэлектуальныя зносіны студэнтаў і выкладчыкаў, развіццё навыкаў softskills і шмат іншага.
Больш падрабязна аб праекце можна даведацца на www.eclab.by