падзеі беларусь 23 лістапада 2015

Інфармацыйная кампанія «За Мір!»: з 23 па 29 лістапада

Прагляды: 2 622

У гэтым свеце мілітарызмам прасякнута ўсё – пачынаючы ад калыскі і цацак і заканчваючы сістэмай адукацыі (чаго толькі варты прадмет «дапрызыўная падрыхтоўка» для хлопчыкаў у школе і святкаванне 23 лютага).

Ці наведвала вас калі-небудзь думка, што мы жывем ужо ў іншую эпоху – эпоху прагрэсу, асветы, эпоху, дзе культ сілы сам па сабе з'яўляецца смешным і няспелым, і час пераходзіць на больш складаныя інтэлектуальныя канструкцыі? Гісторыя захоўвае ў сабе мноства ўспамінаў пра жахі вайны і ваенныя канфлікты, якія па вялікім рахунку не прыводзяць да прагрэсу і развіццю чалавецтва.

Вы можаце прыняць удзел у інфармацыйна-асветніцкім тыдні «За Мір!», які пройдзе 23 – 29 лістапада 2015. Арганізатары акцыі – маладыя людзі з розных арганізацый і ініцыятыў, што падзяляюць прынцыпы міратворчасці і ненасілля, якія хочуць расказаць аб недапушчальнасці і абсурднасці вайны ў любых яе праявах. Галоўная мэта гэтай кампаніі – пошукі аднадумцаў для фарміравання міратворчага руху ў Беларусі. Бо вядома, калі шмат людзей у адзін і той жа час думаюць пра нешта, то гэта спраўджваецца.

У межах кампаніі плануецца:
- уводны курс па правах чалавека і пра тое, як яны звязаны з тэмай міратворчасці – у Мінску (23 лістапада), Гомелі (24 лістапада) і Магілёве (28 лістапада) – для ўдзелу неабходна запоўніць анкету. Усе семінары пачынаюцца з 18:30.
- увесь тыдзень – тэатральны воркшоп (анкета для ўдзелу);
- сумесна з «Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі» (ECLAB) лекцыя ад Кацярыны Кузняцовай па тэме «Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа: per humanitatem ad pacem (праз гуманізм да міру)» 26.11 ў 19-00 па адрасе вул. Кастрычніцкая, 19, аўд. 204, як знайсці;
- творчая майстэрня «Прышчэпка ад мілітарызму» 29 лістапада (нядзеля) з 13.30 да 16.30, дзе мы паспрабуем сябе ў ролі мастакоў-міратворцаў (месца правядзення: арт-прастора «Тэрмiн дзеяння», 2. вуліца Шчорса).

Пішыце вашыя прапановы па далучэнні да кампаніі таксама на [email protected].