10 мая 2014

Аўстрыя прыме ўдзельнікаў конкурсу Містэр Гей Еўропа 2014

Прагляды: 2 766

© mrgayeurope.com
Арганізатары конкурсу Містэр Гей Еўропа прадставілі першых удзельнікаў конкурсу 2014 года. На дадзены момант вядомыя ўдзельнікі 11 краін, сярод якіх: Аўстрыя, Бельгія, Данія, Францыя, Германія, Літва, Паўночная Ірландыя, Польшча, Швецыя, Вялікабрытанія і Украіна.

У гэтым годзе конкурс пройдзе ў чэрвені ў Аўстрыі. Фінал конкурсу адбудзецца ў казачным Тэатры Брэгенц, добра вядомай канцэртнай залы і месцы правядзення выстаў, і стане самым вялікім месцам правядзення конкурсу за ўсю гісторыю Містэр Гей Еўропа.

Як паведамілі арганізатары нацыянальнага адборачнага тура ад Беларусі, у гэтым годзе Беларусь не змагла выбраць кандыдатуру.

"Звязана гэта перш за ўсё з адсутнасцю годных кандыдатаў для ўдзелу. Заяўкі былі, праўда, мала, але ў нашых прыярытэтах ўжо не проста ўдзел, а вынік. На жаль, кандыдатаў, якія б годна прадставіли краіну не знайшлося" - адзначылі ў аргкамітэце.

Але ёсць магчымасць ў людзей самастойна прыняць удзел.

Калі хтосьці вырашыць паехаць на конкурс у якасці самастойна ўдзельніка, то мы дапаможам яму з рашэннем ўсіх фармальнасцяў, заяўкамі і лагістыкай, калі гэта спатрэбіцца, - адзначылі арганізатары Містэр Гей Беларусь.

"Па правілах конкурсу, для ўдзелу чалавека ў якасці прадстаўніка краіны, неабходна ўзгадненне кандыдатуры з нацыянальным арганізатарам, якім выступае на Беларусі партал gayby.net, з-за падобнай сітуацыі, мы не будзем супраць такой кандыдатуры, калі яна з'явіцца" - дадалі арганізатары.