Падавайся 14 красавіка 2014

Атрымай рыдэр за лепшае эсэ на тэму ідэнтычнасці

Прагляды: 3 327

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” абвяшчае пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Аляксандра Уласава.

Умовы

На конкурс будуць прымацца творы ў наступных жанрах: эсэ (літаратуразнаўчае, сацыякультурнае, гістарычнае, краязнаўчае, этнаграфічнае), нарыс, публіцыстычны (аналітычны) артыкул, літаратурны агляд, рэцэнзія і інш.

Мова твораў — беларуская або руская, аб’ём тэксту — не больш за 20.000 знакаў з прабеламі.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 40 гадоў.

Тэмы конкурсу:

1. “Асоба ў прасторы і часе”

2. “Аўтар. Герой. Чытач”

3. “Мая ідэнтычнасць”

4. “Пераадоленне абмежаванняў”

5. “Суіснаванне і супрацьстаянне”


У межах гэтых агульных тэм могуць быць раскрытыя любыя больш вузкія і канкрэтныя тэмы. Назва твора можа быць любая.

Журы конкурсу:

Святлана Алексіевіч, Сяргей Дубавец, Інга-Ліна Ліндквіст, Алесь Пашкевіч, Аляксандр Фядута, Ірына Шаўлякова, Вольга Шпарага.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 жніўня 2014 года на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Прызы

Пяць пераможцаў конкурсу атрымаюць найлепшыя рыдэры ў лінейцы кампаніі “Prestigio”— MultiReader Supreme 5664, а іх творы будуць змешчаныя ў электронных бібліятэках ebooks.prestigioplaza.com і e-kniga.by.

Аднаго з удзельнікаў чакае спецыяльны прыз ад газеты “Наша Ніва”. Асобныя тэксты будуць апублікаваны ў “Нашай Ніве”, “Літаратурнай Беларусі”, “Дзеяслове”.

Партнёры конкурсу — кампанія “Prestigio”, газета “Наша Ніва”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”.