Падавайся 26 жніўня 2017

Конкурс «Gender-Just Climate Solutions»

Прагляды: 2 944

© Timo Lieber
Арганізацыя Women and Gender Constituency з'яўляецца адной з дзевяці зацікаўленых арганізацый Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб змяненні клімату. Конкурс «Gender-Just Climate Solutions» існуе з 2015 года. Мэта конкурсу – ўзнагародзіць рэальныя рашэнні, накіраваныя на дасягненне больш справядлівай, роўнай і здаровай планеты. Дэдлайн: 4 верасня.

Будуць вызначаныя трое пераможцаў, якія атрымаюць 2000€, аплату транспартных выдаткаў (для аднаго чалавека) на канферэнцыю СОР23 ў Боне, Германія ў лістападзе 2017 і адзін год настаўніцтва ад арганізацыі Women and Gender Constituency. Каля 30 канкурсанта_к будуць прадстаўлены ў публікацыі на канферэнцыі СОР23 ў Боне, Германія і на вэб-сайце арганізацыі Women and Gender Constituency.

Катэгорыі ініцыятыў:

- Тэхнічныя рашэнні ў галіне клімату з жаночай або гендэрнай перспектывай (напрыклад у галіне аднаўляльных крыніц энергіі).
- Нетэхнічныя рашэнні ў галіне клімату з жаночай або гендэрнай перспектывай (напрыклад у галіне эфектыўнасці, устойлівасці і нарошчвання патэнцыялу).
- Трансфармацыйныя ініцыятывы ў галіне клімату з жаночай або гендэрнай перспектывай (напрыклад рашэнне пытанняў кіравання, сацыяльных зменаў).

Патрабаванні:

- падаваць заяўку могуць усе актывісты, арганізацыі і групы на чале якіх – жанчыны, арганізацыі павінны займацца праблемамі, звязанымі са змяненнем клімату;
- прымаюцца заяўкі толькі ад няўрадавых арганізацый;
- ініцыятыва павінна адпавядаць адной з катэгорый конкурсу.
Заяўкі прымаюцца анлайн.