Ёсць ідэя адвакатыўнай кампаніі, але не ведаеш, з якога боку да гэтага падыйсці? Не бяда. Беларускі Нацыянальны Моладзевы Савет РАДА разам з партнэрскай арганізацыяй «GOFor» (Турцыя) ладзяць кароткатэрміновы курс па адвакатаванню для актывістаў і актывістак з моладзевых арганізацый і ініцыятываў.
Калі: 11-17 лістапада. Перыяд рэалізацыі адвакатыўных кампаній — да канца студзеня 2018 г.
Галоўная мэта курса: узмацненне патэнцыялу грамадзянскай актыўнасці сярод маладых людзей.
Прафайл удзельнікаў і ўдзельніц: — наяўнасць ідэі адвакатыўнай кампаніі; — досвед працы ў моладзевай арганізацыі не менш, чым за 1 год; — быць прадстаўніком/прадстаўніцай каманды праекта, які будзе распрацаваны падчас курса.
Вашая арганізацыя, ці ініцыятыва павінна даслаць суправаджальны ліст на [email protected] з пазнакай у тэме «Суправаджальны ліст — "Трэнінгавы курса па адвакатаванню"» не пазней, чым 30 верасня.
Анкета па спасылцы. Дэдлайн — 30 верасня (23:59). Колькасць месцаў абмежавана.