Трэнінг для дзяўчат: заскоквай у міжнародную моладзевую працу!

Прагляды: 2 741

© Daria Amaranth
16-20 кастрычніка ў Гішпаніі адбудзецца трэнінг «EMPOWERING GIRLS: Jump in international youth work».

Галоўны фокус праграмы – праца з маладымі жанчынамі, якія займаюцца моладзевай працай, або выкладчыцамі, якія хацелі б пачаць працаваць на міжнародным узроўні, але маюць патрэбу ў падтрымцы і разуменні таго, што гэта значыць. Актыўнасці будуць падтрымліваць развіццё кампетэнцый і ўсведамленне унутранай патрэбы пачынаць гэты шлях.

Навучанне будзе засяроджана на наступных тэмах:

- самастойнае пашырэнне правоў і магчымасцяў;
- вызначэнне выклікаў, з якімі сутыкаюцца маладыя жанчыны у пачатку сваёй міжнароднай працы;
- інструменты для вызначэння будучых крокаў.

Галоўная мэта трэнінгу – узмацненне маладых жанчын і забяспечванне іх інструментамі для старту ў міжнароднай моладзевай працы.

Мэтавая група:

- маладыя жанчыны, якія працуюць з моладдзю;
- маладыя жанчыны-трэнеркі;
- моладзевыя работнікі, якія хацелі б развіць навыкі і кампетэнцыі для пашырэння правоў і магчымасцяў іншых маладых дзяўчат.

Дэдлайн – 24 ліпеня.
Праект фінансуецца Erasmus + Youth in Action Programme, абраным кандыдатам пакрываюцца ўсе выдатнкі.
Даведацца падрабязней і падаць заяўку можна па спасылцы.