Гранты на стварэнне журналісцкіх матэрыялаў пра жанчын
Прагляды: 2 961
Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ, (IWMF) пры падтрымцы некамерцыйнай арганізацыі «The Secular Society» (ЗША) ладзіць конкурс на атрыманне грантаў для працы над журналісцкімі матэрыяламі, якія прысвечаны пытанням і тэмам, што ўплываюць на паўсядзённае жыццё жанчын і дзяўчынак па ўсім свеце.
Атрымаць грант могуць журналісткі, якія маюць мінімум 3 гады прафесійнага досведу. Сярэдні памер гранта складае 5 тыс. даляраў ЗША. Фінансаванне прызначана для пакрыцця транспартных выдаткаў (квіткі, авіаквіткі, паслугі вадзіцеля і г.д.), кошту віз, паслуг перакладчыкаў і мясцовых дапаможнікаў падчас працы над журналісцкімі матэрыяламі.