Стыпендыяльная праграма "Amelia Earhart" прызначана для жанчын-навукоўцаў з любой краіны свету. Стыпендыя складае 10 тыс. даляраў ЗША і можа быць выкарыстана ў любым універсітэце/каледжу аспіранткамі ці дактаранткамі.
Сёння жанчыны ёсць меньшасцю ў навуцы і інжынірынгу і складаюць усяго 10% ад усіх спецыялістаў гэтых сфераў. Стыпендыяльная праграма адмыслова створана, каб падтрымаць таленавітых жанчын у такіх "тыпова мужчынскіх" галінах, як аэракасмічныя тэхналогіі і інжынерыя (праектаванне, машынабудаўніцтва і г.д.).
Стыпендыяльная праграма дазваляе жанчынам інвеставаць сродкі ў вылічальную тэхніку для даследаванняў, набываць літаратуру і расходныя матэрыялы, удзельнічаць у спецыялізаваных даследаваннях па ўсім свеце.
Стыпендыяткі "Amelia Earhart" паспяхова робяць кар'еру ў якасці астранаўтак, аэракасмічных інжынерак, астраномак, геолагаў, выкладчыцаў, уладальніцаў уласнага бізнэсу, кіраўніц кампаній і г.д.
Патрабаванні да кандыдатак: - быць кандыдаткай/доктаркай навук, - акадэмічная паспяховасць у галіне навук, звязанай з аэракасмічнай сферай ці аэракасмічнай інжынерыяй.