Падавайся 19 мая 2016

Рэзідэнцкая праграма ў Лондане для актывіста_к у зонах канфліктаў

Прагляды: 2 825

Праграма Activist in Residence 2016 разлічана на тых, хто працуе ў зонах канфліктаў (альбо на постканфліктных тэрыторыях) у справе прамоўцыі роўных правоў жанчын.

Праграму рэалізуе Цэнтр па пытаннях жанчын, міру і бяспекі ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук. Удзельні_цы праграмы будуць працаваць над вырашэннем праблем, звязаных з сэксуальным гвалтам і гвалтам на падставе гендэру ў зонах канфліктаў, з міратворчасцю і захаваннем міру, узмацненнем бяспекі жанчын і іх удзелам у прадухіленні і вырашэнні канфліктаў.

Арганізатар_кі забяспечваюць пражыванне ў Лондане, 3-месячную стыпендыю, пакрыццё выдаткаў на візу і вандроўку ў Брытанію (у абодва бакі).

Праграма дзейнічае ў перыяд з верасня 2016 па снежань 2017 года.

Суіскальні_цы мусяць даслаць заяўку на е-мэйл: [email protected].

Дэдлайн - 1 чэрвеня 2016 года. Поўная інфармацыя - на гэтай старонцы.

фота вокладкі © pruestent