Адукацыйная праграма накіраваная на прафесійнае развіццё беларускіх менеджэра_к культурных і сацыяльных праектаў, што маюць скіраванасць на дасягненне грамадскіх зменаў пры дапамозе культуры.
Тэматыка лекцыяў і практычных заняткаў уключае ў сябе: ролю культуры ў развіцці мясцовых супольнасцяў і вырашэнне сацыяльных праблем, стратэгічнае планаванне, распрацоўка, ажыццяўленне, прасоўванне і ацэнка ўплыву культурных праектаў, прыцягненне рэсурсаў для ажыццяўлення праектаў. Устойлівае развіццё арганізацыяў, кіраваненне людскімі рэсурсамі ды іншае.
Удзельні_цы таксама атрымаюць магчымасць навязаць новыя кантакты для ажыццяўлення супольных праектаў унутры Беларусі, а таксама на міжнародным узроўні.
Выкладчы_цамі праграмы ArtPlatform 2016/2017 выступяць тэарэтыкі і практыкі з Беларусі і замежжа. Працягласць праграмы: сем выяздных сесіяў у перыяд з верасня 2016 да траўня 2017. Удзел – бясплатны.
Адбярэ ўдзельні_ц экспертная камісія, сыходзячы з дасланых анкет і матывацыйных лістоў. Асноўныя крытэры: абгрунтаванне заяўкі, наяўнасць досведу ў ажыццяўленні культурных і/або сацыяльных ініцыятываў, досвед міжсектаравай супрацы.