Міжнародны цэнтр гендарных даследванняў Універсітэту Оксфарда запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме “Глабальныя дыялогі і пашырэнне правоў жанчын у Еўразійскім кантэксце”.
Тэрмін праграмы – студзень-ліпень 2016
Праграмма будзе ўключаць лекцыйныя заняткі, але асноўны акцэнт будзе рабіцца на даследчую працу ўдзельнікаў і выпрацоўку стратэгічных дакументаў (policy papers), датычных важных сацыяльных і эканамічных праблем у Еўразіі з пункту гледжання гендарных пэрспектываў.
Патрабаванні да кандыдатаў: - фокус інтарэсаў на гендарных пытаннях; - досвед навуковай працы; - добрае валоданне ангельскай мовай.
Дэдлайн – 2 кастрычніка 2015
Дакументы, неабходныя для ўдзелу ў праграме, ды іншая дадатковая інфармацыя – па спасылцы.