Дыскусія "Гендарныя пэрспектывы для Беларусі: палітычнае вымярэнне"
Прагляды: 3 344
Еўрапейскі гумантарны ўніверсітэт запрашае на дыскусію, прысвечаную палытічнаму вымярэнню гендарных перспектыў Беларусі, якая адбудзецца ў Мінску 27 сакавіка.Мадэратар дыскусіі – выкладчык дэпартамента сацыяльных і палітычных навук ЕГУ Уладзіслаў Іваноў.
Прэзентацыя прысвечаная актуальнасці гендарнай тэмы ў цяперашняй Беларусі – аналізу як існай афіцыйнай гендарнай палітыкі Беларусі, так і розным лакальным ініцыятывам гендарных і фемінісцкіх калектываў, суполак. Акцэнт робіцца на палітычным вымярэнні і палітычным аспекце дзейнасці мясцовых гендарных сацыяльных рухаў і актараў. Асобнае месца ў прэзентацыі прысвячаецца крытычнаму агляду гендарнай палітыкі і пошукам альтэрнатыўных шляхоў артыкулявання і вырашэння праблемаў, звязаных з гендарным пытаннем.
Адрас: Imaguru: Бизнес-Клуб/Startup Hub, вул. Фабрыцыуса, 4 Дата і час: 27 сакавіка, 18.00 - 20.00