Агулам у якасці кандыдатаў былі зарэгістраваныя 978 жанчын і 5938 мужчын. Каля 130 тысяч жанчын паўдзельнічалі ў галасаванні, мужчын галасавала значна больш — 1,35 млн. Дарэчы, падчас выбарчай кампаніі кандыдаткам-жанчынам было забаронена наўпрост кантактаваць з выбарцамі-мужчынамі.
Мінулы раз муніцыпальныя саветы выбіраліся ў Саудаўскай Аравіі ў 2011 годзе. Менавіта тады кароль Абдала і дазволіў жанчынам галасаваць ды балатавацца на наступных выбарах.

