Беларусь 24 жніўня 2015

Вандроўны Dotyk: Гродна, Віцебск, Брэст

Прагляды: 3 071

Dotyk (бел. дотык — «прикосновение») — некамерцыйны культурна-асветнiцкi праект, які закранае актуальныя тэматы ідэнтычнасці і самавыяўлення, праблемы гамафобіі, трансфобіі, сэксізму і іншых формаў ксенафобіі.

Працуя ў постсавецкiм асяроддзi, Dotyk змагаецца з нарматыўнасцю i стыгматызацыяй тых, хто не ўпiсваецца ў традыцыённую мадэль.

Правядзенне кінафестывалю ў Мінску паказала, што падобная актыўнасць важная для беларускага грамадства, і зараз на чарзе восеньскія фэсты ў іншых гарадах.



Прыходзь!