Беларусь 25 лютага 2015

Пачынаецца другі блок фестывалю квір-кіно DOTYK

Прагляды: 3 379

«DOTYK» – першы беларускі квiр-кінафестываль у Мінску. Гэта некамерцыйнае культурніцкае мерапрыемства, якое закранае актуальныя тэмы ідэнтычнасці і самавыяўлення, праблемы гамафобіі, сэксізму і іншых формаў ксенафобіі.

Праграма фестывалю з 26 лютага па 1 сакавіка ўключае:
- дакументальную і рэтраспектыўную праграмы,
- лекцыю Лусіне Талалян з QueeringYerevan,
- сустрэчу з валантэркамі міжнароднага ЛГБТ кіна-фестываля “Бок-о-Бок” ;
- выставу “больш чым ЁН”;
- “Ноч Кіно” з прэм’ерай кіна-мюзікла “Тэрор нефармальнай адукацыі” і выступа гурта “Людська Падоба” ў Studio67

Пляцоўкі фестывалю: галерэя сучаснага мастацтва “Ў” і кінатэатр “Ракета”, Studio67
Другая частка фестывалю пачнецца з адкрыцця выставы “больш чым ЁН” 26 лютага ў 19-00 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.

Поўная праграма фестывалю

Пачынаецца другі блок фестывалю квір-кіно DOTYK

Пачынаецца другі блок фестывалю квір-кіно DOTYK

Пачынаецца другі блок фестывалю квір-кіно DOTYK