падзеі Беларусь ЛГБТК 13 лютага 2017

Негетэранарматыўнае, лесбійскае і квір-мастацтва ў Польшчы

Прагляды: 3 286

Негетэранарматыўнае, лесбійскае і квір-мастацтва ў Польшчы
©Eva Falter

Негетэранарматыўнае, лесбійскае і квір-мастацтва ў Польшчы існуе на мяжы мастацкага поля, часта недастаткова прадстаўленае публіцы і нябачнае, яно ствараецца ў большасці выпадкаў на перыферыі.

Мы запрашаем Вас на сустрэчу з квір-мастачкай Ліліянай Піскорскай, якая адбудзецца ў межах Лабараторыі фемінісцкага (і) квір-кіно MAKEOUT.

Падчас сустрэчы Ліліяна распавядзе пра свае мастацкія праекты ў сувязі з ненарматыўнай і фемінісцкай бачнасцю ў прыватных і публічных прасторах. А таксама аб асаблівай форме перфарматыўнага мастацтва, якая звяртаецца да прысутнасці больш, чым да дзеяння, і рэалізуецца праз супольнасць больш, чым праз ўдзел. Ліліяна распавядзе, якім чынам яе працы – відэа і фатаграфія - звязаныя з больш шырокім культурніцкім і палітычным кантэкстам сучаснай Польшчы.

Дата: 17.02
Час: 19:00
Прастора: ЦЭХ, вуліца Кастрычніцкая, 16
Сустрэча будзе праходзіць на польскай мове з сінхронным перакладам на рускую мову.
Уваход вольны, рэгістрацыя непатрэбная.
18+


Старонка мерапрыемства ў Facebook
Старонка мерапрыемства ў Vkontakte