«DOTYK» – першы беларускі квiр-кінафестываль у Мінску. Гэта некамерцыйнае культурніцкае мерапрыемства, якое закранае актуальныя тэмы ідэнтычнасці і самавыяўлення, праблемы гамафобіі, сэксізму і іншых формаў ксенафобіі.
Фестываль квiр-кіно пройдзе з 20 лютага да 1 сакавіка на розных пляцоўках горада Мінска: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», кінатэатр «Ракета», культурніцкі цэнтр studio67, клуб «Графіці».

Праграма фэсту складаецца з больш чым 15 мастацкіх і дакументальных фільмаў на сацыяльную, культурную, праваабарончую тэматыку, сярод якіх - удзельнікі і пераможцы вядомых міжнародных фестываляў. Дакументальная праграма будзе прадстаўлена разнастайнымі фільмамі з Нідэрландаў, Францыі, Новай Зеландыі, ЗША, Фінляндыі і Даніі, якія будуць паказаны на мове арыгіналу з беларускімі/рускімі субтытрамі.
У межах рэтраспектывы будуць дэманстравацца фільмы «Міхаэль» Тэадора Дрэйера (1924), у суправаджэнне музыкаў, «Дзяўчыны ва ўніформе» Леанціны Саган (1931), «Арфей» Жана Както (1950), «Ахвяра» Бэзіла Дзiрдэна (1961), «Горкія слёзы Петры фон Кант» Вэрнэра Фасбіндэра (1972) і інш. Гледачы змогуць ацаніць фестывальную падборку анімацыі і эксперыментальнага кіно ў межах «Ночы Кіно» 21 і 28 лютага. Таксама іх чакаюць канцэрт гуртоў «Касіяпея» і ЭВМ-party.
Акрамя кінапаказаў, у межах кінафестываля пройдуць сустрэчы з рэжысёрамі і арганізатарамі міжнародных кіна-фестываляў, адукацыйныя лекцыі, выступ украінскага гурта «Людьска Падоба», а таксама выстава «больш, чым ЁН».
Сардэчна запрашаем на кінафестываль!
Падрабязнасці на сайце dotyk.by