беларусь падавайся 11 студзеня 2016

DOTYK-2016 шукае валанцёрак і валанцёраў

Прагляды: 3 404

© Emily Blincoe
Ужо праз месяц квір-кінафестываль DOTYK у другі раз пакажа самыя актуальныя, неадназначныя і кранальныя фільмы, звязаныя з даследаваннем гендарнай ідэнтычнасці і пошукамі свайго “Я”.

Каманда DOTYK вельмі ўдзячная за валанцёрскую дапамогу падчас падрыхтоўкі першага Дотыка. Сёлета фестываль ізноў шукае адказных, ініцыятыўных і квір-пазітыўных валанцёрак і валанцёраў, якія маюць трохі (і больш) вольнага часу ды жаданне дапамагчы фестывалю прайсці на ўсе сто!

DOTYK ў пошуках:
• фатографаў і фатографак;
• відэааператарак і відэааператараў;
• журналістаў і журналістак;
• піяршчыц і піяршчыкаў;
• камунікатараў і камунікатарак з замежнымі гасцямі (суправаджэнне, пераклад);
• дапаможніц і дапаможнікаў у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў.

Хочаш у каманду ДОТЫК?

Усё проста! Запоўні да 1 лютага анкету па спасылцы — і DOTYK абавязкова звяжацца! Па ўсіх бягучых пытаннях звяртайся на паштовую скрыню [email protected].