11 ліпеня а поўдні адбылася прэзентацыя будучага рэгіянальнага квір-кінафестывалю «Dotyk», які сёлета ў верасні пройдзе ў Віцебску. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнічкі і прадстаўнікі «Dotyk», «Ідэнтычнасці» і «ГейБеларусі».
Прэзентація прайшла ў добрай і утульнай атмасферы бітлз-клуба «Чердачок». Валантэры «Dotyk» распавялі пра мэты і гісторыю фестываля. Яны таксама падзяліліся асабістым досведам удзелу ў першым квір-кінафестывалі, які адбыўся сёлета ў лютым у Менску. Валантэры і госці абмеркавалі тэмы квір, сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці.
Заснавальніца Беларускага праваабарончага цэнтра Наталлі Манькоўская «Ідэнтычнасць» распавяла аб праваабарончым аспекце фэстывалю і прыгадала, что ЛГБТ-мерапрыемствы ў Менску звычайна перапыняюцца міліцыяй. Валантэры «Dotyk» удакладнілі, што квір-кінафестываль у Менску прайшоў без умяшальніцтва міліцыі, таму няма падставаў для хвалявання на гэтую тэму.
Пасля афіцыйнай часткі госці і організатары гутарылі і частаваліся печывам з кавай ды гарбатай. Падчас нефармальнай сустрэчы госці, якія выказалі жаданне ў якасці валантэраў далучыцца да кінафестывалю ў Віцебску, пакінулі свае кантакты віцебскай каардынатарке Таццяне. Калі вы не паспелі гэтага зрабіць – ніколі ня позна напісаць э-ліст на яе адрас [email protected]
Далучайцеся да кінафестывалю у сацыяльных сетках: Vkontakte, Facebook