Беларусь 23 сакавіка 2015

Паказ #fiveFilms4freedom адбудзецца ў Менску

Прагляды: 2 986

Квір кінафестываль DOTYK запрашае сяброў, сябровак і адзінарогаў разам атрымаць асалоду ад прагляду пяці фільмаў, абраных для сусьветнага паказу з праграмы BFI Flare 25 сакавіка на прасторы Галерэi 12 (Якуба Коласа, 8), 19:00.

Усе пяць фільмаў былі выбраны з праграмы BFI Flare – галоўнага брытанскага ЛГБТ кінафэстывалю, які адкрыецца ў чацьвер, 19 сакавіка. Фільмы будуць даступныя на BFI Player цягам 10 дзён фэстывалю, а 25 сакавіка адбудзеца “fiveFilms4freedom” (Пяць фільмаў за волю) дзень, у які глядачоў заахвочваюць сабрацца разам зь сябрамі, калегамі і сваякамі, каб паглядзець фільмы разам і распавесьці пра гэта ў сацыяльных мэдыях (#fiveFilms4freedom).

Мэта гэтай інаватарскай ідэі – падтрымаць свабоду і роўнасьць, і заявіць громка пра тое, што “каханьне зьяўляецца падставовым правам чалавека”, – сказаў Алан Гемэль, дырэктар Брытанскай рады і аўтар праекту.

Пяць фільмаў, абраных для сусьветнага паказу:

* Chance – фільм пра двух пажылых мужчын са складаным мінулым, якія знаходзяць каханьне пасьля выпадковай сустрэчы ў парку

* Code Academy – фільм пра дзяўчынку, якая выдае сябе за хлопца ў інтэрнэце, каб пазнаёміцца бліжэй зь дзяўчынай сваіх мараў

* Morning is Broken – драма сталеньня, якая адбываецца ў ангельскай правінцыі

* True Wheel – дакумэнтальны фільм пра майстэрню ровараў для гейскай супольнасьці ў амэрыканскім Дэтройце

* An Afternoon – фільм пра падлетка, які набіраецца адвагі сказаць іншаму хлопцу, што той падабаецца яму.

Вэбсайт фэстывалю
Фільмы будуць даступныя задарма да 29 сакавіка на BFI Player

Пачатак: 19-00

Фільмы на мове арыгінала з англ.субтытрамі

Уваход вольны

Знайсці: gallery12

18+