падзеі Беларусь 2 сакавіка 2017

Жывая Бібліятэка «Сустрэча з Іншым»

Прагляды: 2 959

© Joni Niemelä
Як шмат цяпер кажуць пра свабоду і як мала яе ў рэальным жыцці. Жывая бібліятэка прапануе глыток свабоды 5 сакавіка ў межах фестываля квір-культуры DOTYK*.

Першая праўда ў тым, што мець магчымасць быць сабой — гэта вялікае шчасце. Не толькі нам патрэбныя «жывыя кнігі», але і мы «чытачы» таксама патрэбныя ім. Жывая Бібліятэка — гэта магчымасць сесці насупраць невялікай групы людзей і свабодна распавесці пра тое хто ты ёсць, аб сваіх думках, ідэях, перакананнях. Адолець свой страх і адказаць на ўсе пытанні. Калі вы думаеце, што чалавек, які распавядае пра сябе, не заўважае чыей-небудзь саркастычнай усмешкі ці ганебнага погляда, то гэта зусім не так.

Другая праўда як раз у тым, што чалавек гэты пойдзе па жыцці не з тым хто яго асуджае, а з тым, хто яго разумее ці адчувае тое ж самае. А знайсці такога чалавека можна толькі адкрываючы сябе, кажучы пра тое, хто ты ёсць. Для чалавека магчымасць быць сабой — гэта магчымасць быць шчаслівым.

Трэцяя ж праўда складаецца ў тым, што хто шукае, той знойдзе.
Мы прапануем вам шукаць разам з намі.

Дата: 5 сакавіка 2017 года
Час: 12.00 — 16.00
Месца: Сталоўка XYZ на вул. Фабрыцыуса 4

Уваход як заўсёды вольны з папярэдняй рэгістрацыяй па спасылцы (да 23:59 4 сакавіка).

Старонка мерапрыемства ў Facebook