Уводны курс у канцэпцыю «Глыбінны антыфашызм» — Баранавічы
Прагляды: 2 851
Уводны курс у канцэпцыю «Глыбінны антыфашызм» — Баранавічы 27 кастрычніка.
Усе мы звыкліся думаць, што фашызм — гэта нешта далёкае, даўно забытае і, вядома ж, зусім не пра нас. Але спяшаемся запэўніць, што фашызм так і не стаў перажыткам гітлераўскіх часоў, і працягвае сваё існаванне ў нашай штодзённасці. Ня верыш? Думаеш, гэта не так?
Як часта ты адчуваеш дыскамфорт і грэбаванне, калі выпадкова сустракаешся на вуліцы з прадстаўнікамі рома ці, напрыклад, арабам? А пра што думаеш, калі бачыш чарнаскурага чалавека? А чалавека з тату на твары? Думаў/ла ты над тым, чаму ўзнікаюць гэтыя непрыемныя пачуцці і наколькі гэта нармальна?
Мы прапануем табе прыйсці на сустрэчу з намі і пагутарыць з самім/ой сабой. Такім чынам, мы прапануем высветліць: - што такое сучасны фашызм? - як яму супрацьстаяць? - чаму фашызм варта адрозніваць ад расізму? - як жыць з разуменнем «ўнутры мяне — фашыст»
Гэта будзе цікава кожнаму/ай: - хто працуе над сабой - каму блізкія ідэі гуманізму - хто хоча зразумець сябе і грамадства лепш
Што нам дасць дадзены семінар? - здольнасць распазнаваць фашызм ў штодзённым жыцці - здольнасць спыняць свайго «маленькага фашыста» - падсвядома не заахвочваць фашызм і дыскрымінацыю ў прынцыпе і супрацьстаяць яму
Будзем рады бачыць цябе на сваім мерапрыемстве. Калі табе гэта цікава, запаўняй анкету ўдзельнікацыда 26 кастрычніка 2017 (уключна) і прыходзь.
Калі: 27 кастрычніка 2017 Час: 18:30 Месца: Баранавічы (дакладнае месца правядзення мы абавязкова паведамім пасля запаўнення анкеты).
І памятай: «Толькі ты вырашаеш, ці будзе твой «маленькі фашыст» кіраваць табой».