Беларусь падзеі 12 кастрычніка 2017

3 Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі

Прагляды: 2 657

Тры гады таму гэты праект распачалі тры дзяўчыны, якія не пайшлі за сваімі страхамі, паслалі куды падалей пракрастынацыю і адкрыліся новаму. Дзве з іх разам з вялікай камандай і сёння дапамагаюць разбурыць стэрэатыпы кожнаму, хто дазваляе сабе зірнуць на гэты свет інакш.

У тры гады дзіця пераадольвае своеасаблівую псіхалагічную мяжу: пакідае ясельны ўзрост і становіцца дашкольнікам. У яго з'яўляецца ўпэўненасць у самім сабе і сваіх сілах, выяўляюцца настойлівасць, кемлівасць, упартасць.

З намі здарылася тое ж самае. Можа быць, у гэты праект нехта і не верыў, але мы ўпэўнена і без хвалявання пайшлі сваім шляхам, бо ведалі, што ўсё і заўсёды пачынаецца з малога. Да таго ж нешта нам падказвае, што наперадзе нас чакае штосьці большае.

Зараз мы хочам запрасіць кожнага з вас падзяліць разам з намі гэты момант радасці.

13 кастрычніка ў 17.00 ў Сталоўцы XYZ (вул. Фабрыцыуса,4, будынак без ліфта) адбудзецца наша цудоўная і непаўторная Жывая Бібліятэка, дзе кожн_ая ў які раз зможа дакрануцца да Іншага і яшчэ больш пазнаць сябе.

Пачынаючы з 21.00 усё будзе надзвычай афіцыйна. Мы будзем падводзіць вынікі і віншаваць адно аднаго: дзякуючы нашай камандзе ў нас ёсць нешта, што дае магчымасць розным людзям адчуць смак жыцця. Каму такое не зусім цікава — можна будзе адысці папіць кавы.

Але! А 23-й гадзіне вы проста павінны вярнуцца, каб затусіць з намі (ужо зусім па-даросламу) на вечарыне. Будзем танчыць да раніцы пад слаўныя біты музычнай суполкі БАССОТА.

Уваход, як і заўсёды, вольны!Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю на нашым новым сайце альбо па спасылцы да 21:00 12 кастрычніка. Усе зарэгістраваныя чытачы перад мерапрыемствам атрымаюць электронную версію поўнага каталогу кніг.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, а таксама чытаць у «Журнале» і CityDog і дзяліцца навінамі з сябрамі!

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Адсвяткуем разам!

*Жывая Бібліятэка — гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, якія цікавяць пытаннямі і шчырымі адказамі. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё. Запрашаем вас на незвычайнае мерапрыемства, дзе вы зможаце за кубачкам гарбаты з печывам пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых. Больш пра фармат можна прачытаць на сайце http://humanlibrary.by/.