3 лютага 2014

Успамінаючы Філіпа Сеймура Хофмана

Прагляды: 2 758

© hitfix.com
Рэгулярна прысутны ў фільмах на гей-тэматыку («Таленавіты містар Рыплі», «Без заганы»), Філіп Сеймур Хофман сыграў нью-ёркскую знакамітасць, аўтара рамана «Сняданак ля Тыфані», у фільме «Капотэ», за найлепшую мужчынскую ролю ў якім атрымаў «Оскар».

Вось што расказваў сам актор пра сваю самую вядомую ролю:

«Я прагледзеў шмат матэрыялу, пакуль праводзіў даследаванне. Ён быў адкрыты, ніколі не хаваў, што гей, гэта не было таямніцай, але не думаю, што ён хадзіў і гаварыў пра гэта ўсім навокал. Маё меркаванне такое, што ён проста быў. Ён быў геем, і гэта была ягоная частка, з якой яму было камфортна».

MAKEOUT публікуе ўрывак з інтэрв’ю Філіпа Сеймура Хофмана, якое ён даў журналісту Майклу Мусту ў 2005 годзе.

Муст: Вядома, што Капотэ — не першы гей, якога вы сыгралі. Вы самі шукаеце такія ролі або яны знаходзяць вас?

Хофман: Калі я граю гея, я ніколі не думаю пра гэта як пра «я граю гея». Для мяне цікава закрануць розныя аспекты характару. У характары заўсёды ёсць яшчэ штосьці, што цягне мяне туды, з чым я магу сябе атаясаміць. У фільме «Без заганы» рэч была не ў тым, што Расці быў геем, для мяне больш цікавым было тое, што ён думаў, нібы ён жанчына. З Капотэ гэта гісторыя пра яго як пра мастака. А што да «Ночы ў стылі бугі», то я нават не думаю, што ён усведамляў, што ягоныя пачуцці былі гомасэксуальнага характару.

— Вы калі-небудзь былі расчараваныя тым, што вас выбіраюць на ролі розных маргіналаў?

— Ніколі. Я не ацэньваю персанажаў, якіх граю, у адрозненне ад людзей, што бачаць іх у фільме. Я не бачу іх як так аднабока.

2 лютага 2014 года 46-гадовы Хофман раптоўна памёр у сваёй нью-ёркскай кватэры, як мяркуецца, ад перадазіроўкі наркотыкаў.