Адкрыты занятак па круізінгу для жанчын (гарадскія пакатухі на лангбордзе)
Прагляды: 2 554
Наша інструктарка Наста будзе вучыць цябе прыручаць непаслухмяную дошку. Таксама ты даведаешся шмат карыснай інфы пра розныя віды лангбордаў ды стыляў катання. Карацей кажучы, прыходзь да нас на занятак і ўсё пабачыш уласнымі вачыма!
Будзе добра, калі ў цябе ўжо ёсць дошка. Але гэта неабавязкова. Лепей апрануць нешта з закрытымі каленамі. А таксама тую вопратку, якую можна выпэцкаць:) Таксама будзе карысная невялікая бутэлька вады.
Дата: 03.08.2016 Час: 19.00-20.00 Месца: Няміга
Запісацца на занятак можна па тэлефоне +375 25 909 13 44 ці ў асобныя паведамленні суполкі Здольная