Варштат «Мая дарагая імперыя» па посткаланіяльным аналізе

Прагляды: 4 215

© Иллюстрация Nollaig Lou. На белом фоне розовый паттерн из чуть наклоненных кофейных чашек с блюдцами. Сверху наложена розовая плашка с белой кромкой. На плашке написно: «Моя дорогая империя, воркшоп, 24-25 июня».
ШТО?

Варштат «Мая дарагая імперыя» па посткаланіяльным аналізе.

КАЛІ?

24-25 чэрвеня, з 12.00 да 17.00

ДЗЕ?

Мы дзякуем за ўтульную і гасцінную прастору нашым калежанкам ды калегам з ECLAB.

Што будзем рабіць?

- Разбірацца разам, што такое посткаланіялізм, як ён працуе і што ён з намі робіць
- Вучыцца пазнаваць каланіальныя стратэгіі «у твар»
- Заўважаць у сваім жыцці досвед і кантэкст «краіны былога СССР»
- Шукаць асабістыя магчымасці і стратэгіі супрацьстаяць унутранаму прыгнёту
- Натхняцца думкамі пра разнастайнасць нашых ідэнтычнасцяў

Што дакладна НЕ будзем рабіць?

- Дэталёва вывучаць гісторыю каланізаваных краін ды рэгіёнаў
- Абмяркоўваць актыўную пра-нацыянальную павестку

Мерапрыемства фасілітуе Тоні Лашдэн — фем квір-актывіст, які працуе з распаўсюдам і ўжываннем гендарнай тэорыі ў практыцы. Разам з Тоні мы ўжо ладзілі варштат па фемінітывах. Але ў свеце яшчэ столькі спосабаў супрацьстаяць дыскрымінацыі і прыгнёту — давай вывучаць іх усе!

Калі ты:

- Цікавішся тым, як працуе дыскрымінацыя на розных узроўнях, і як ёй можна супрацьстаяць
- Хочаш быць больш упэўнен_ай і шчыр_ай у пытаннях прывілеяў

… то хутчэй запаўняй форму для ўдзелу ў варштаце па спасылцы:

P.S.: Калі ўжо мы загаварылі пра прывілеі…

Новыя веды — гэта так файна, і мы разумеем, як хочацца прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, тэма якіх даўно цікавіць. Але ў той жа час мы ведаем, што дасяжнасць ведаў — гэта таксама прывілей, якім мы можам дзяліцца.

Перад тым, як запаўняць анкету, калі ласка, падумай шчыра пра свае магчымасці і патрэбы:

- Калі ты разумееш, што ўжо ведаеш шмат пра посткаланіяльную тэорыю і часта прымаеш удзел у бясплатных адукацыйных мерапрыемствах, ...
- Калі ў цябе ў атачэнні ёсць хтосьці, каму было б важна пайсці на такі варштат упершыню, і ў каго пакуль няма досведу ўдзелу ў фемінісцкіх мерапрыемствах, ...

... калі ласка, дашлі спасылку на анкету тым людзям, якiм яна больш патрэбная.

Давай дзяліцца файнымі рэчамі з тымі, хто побач!