падзеі Беларусь 20 ліпеня 2017

Сустрэча з польскай мастачкай Паўлінай Алоўскай

Прагляды: 2 546

Сустрэча з польскай мастачкай Паўлінай Алоўскай «Прыкладная фантастыка».

«Прыкладная фантастыка» — гэты тэрмін ўпершыню выкарыстаў польскі журналіст і пісьменнік Леапольд Тырманд (Leopold Tyrmand) у 1960х каб апісаць неабходнасць імправізацый у тагачаснай модзе. Так ён апісваў тыя спосабы, якімі можна было скамбінаваць матэрыялы, каб скапіраваць папулярны модны стыль, які быў недасяжны (у Польшчы) з-за эканамічных або геаграфічных умоваў і ў гэтых імправізацыях стваралася нешта цікавейшае і больш багатае, чым арыгінал.

«Калі я ўпершыню пачула гэтыя словы, я адразу адгукнулася на іх. Я адчула як яны рэзануюць з маім падыходам у мастацтве і я хацела даследваць больш глыбока магчымыя вынікі гэтага падыхода да апрапрыяцыі. У сваёй прэзентацыі, я пакажу гістарычныя матэрыялы з модных і лайфстайл часопісаў, такіх як Ты і Я (часопіс Лігі жанчын Польшчы), а таксама прыклады маіх ўласных інсталяцый, перфомансаў і жывапісных працаў, якія былі створаныя пад уплывам маіх назіранняў».

Працуе ў жывапісе, перформансе, інсталяцыі і куратарстве. Часта звяртае ўвагу на папулярную эстэтыку, нязначныя гісторыі і забытыя фігуры фемінізму. Цытуе фатаграфіі моды, выкарыстоўвае вобразы з агітпроп постэраў, графіці, часопісаў, і шыльдаў. Шмат яе працаў натхнёныя ўспамінамі і настальгіяй. Паўліна Алоўска арганізоўвала перфомансы ў Tate Modern (Лондан), выстаўлялася і паказвала свае праекты ў Museum of Modern Art (Нью Ёрк), Stedelijk Museum (Амстэрдам), Kunsthalle Basel (Базэль), Zacheta National Gallery (Варшава) і ў Carnegie Museum of Art (Пітсбург).

Дата: 27 ліпеня
Час: 19.00
Месца: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Старонка мерапрыемства ў Facebook