«Мозг мужчыны і мозг жанчыны: ці ёсць адрозненні?»
Прагляды: 3 114
У наступную сераду падчас лекцыі навуковай журналісткі Асі Казанцавай можна будзе пакапацца ва ўласных мазгах і зразумець, як яны ўплываюць на нашае ўспрыманне сябе і іншых.
Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» працягвае серыю афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі цягам гэтага года. Місія гэтых мітапаў – прасоўванне беларускага грамадства да больш талерантнай і светлай будучыні. Кожны наш прывоз – гэта спроба адсачыць самыя актуальныя суседскія трэнды. Нашымі гасцямі ўжо былі журналіст Андрэй Лашак і відэаблогер Яўгенія Ціманава. Наступны госць – Ася Казанцава, адна з самых паспяховых папулярызатарак навукі на постсавецкай прасторы. Ася біёлаг з адукацыі і навуковы журналіст паводле паклікання. Як сцвярджае сама Казанцава, яе місія ў тым, каб «скарачаць разрыў паміж навукай і грамадствам, рабіць жыццё больш бяспечным, зразумелым і цікавым». Ася з’яўляецца аўтаркай паспяховай кнігі «Хто б мог падумаць! Як мозг прымушае нас рабіць глупствы», за якую летась атрымала прэстыжную прэмію ў галіне навукова-папулярнай літаратуры «Асветнік». Ася Казанцава мае свае калонкі на партале Slon.ru і «Метрополь», а таксама перыядычна чытае лекцыі, накіраваныя на разбурэнне папулярных навуковых міфаў.
У Менск Ася прыедзе з лекцыяй пра біялагічныя адрозненні мозга мужчыны і жанчыны. Чаму любы чалавек па дэфолце – жанчына? Як палавое адрозненне выяўляецца на ўзроўні мозгу? Гомасэксуальнасць з'яўляецца сацыяльным канструктам або абумоўлена прыроднымі фактарамі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна
Лекцыя Асі Казанцавай «Мозг мужчыны і мозг жанчыны: ці ёсць адрозненні?» і дыскусія з аўтаркай адбудуцца ў бліжэйшую сераду, 8 ліпеня, у прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.