Падавайся 23 кастрычніка 2016

Стоп нянавісьць: міжнародная сустрэча для маладых людзей ў Патсдаме

Прагляды: 2 789



Сьвет зьмяняецца. З кожным днём мы ўсё далей адыходзім ад існаваньня ў межах сталых сацыяльных групаў – нацыянальных, рэлігійных, узроставых і інш. Што раз часьцей мы паконваем межы – і тыя гэаграфічныя, і свае ўласныя. Нехта пачуваецца з гэтым добра і захапляецца каляровым сьветам, іншыя маюць пачуцьце разгубленасьці і страху ад хуткіх зьменаў і разнастайнасьці. Пытаньнем адкрытым застаецца, аднак, тое, як паяднаць паміж сабою розныя погляды, як навучыцца размаўляць паміж сабою не праз агрэсію, а праз дыялёг. Падчас нашай чарговай сустрэчы мы хочам заняцца пытаньнямі дыскрымінацыі і мовы нянавісьці ў шырокім кантэксьце. Нашай мэтай будзе разам ў удзельнікамі/цамі пашукаць прычынаў гэтых зьяваў, таго, адкуль яны бяруцца і куды могуць завесьці. Заняцца схэмай „Свой – Чужы” і пашукаць адказу, кім ёсьць Свой, а кім Чужы і ці пры больш глыбокім аналізе гэтай зьявы не апынецца, што Чужы насамрэч можа быць Сваім, і наадварот.

Калі Цябе цікавіць гэтая тэма, калі ты хочаш будаваць свой сьвет вольным ад узаемных абразаў і нянавісьці, то прыедзь восеньню ў Патсдам! Мы будзем чакаць на Цябе і нам важнае Тваё меркаваньне!



Працоўныя мовы: беларуская, польская, нямецкая (перакладчыкі) і ўсе іншыя, каторыя могуць быць агульнымі.

Для каго: для маладых людзей з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны ва ўзросьце 18-26 гадоў.

Умовы ўдзелу: удзельні_цы з Беларусі самастойна пакрываюць кошты падарожжа.
Арганізатар_кі прадстаўляюць пражываньне, харчаваньне, квіток на гарадскі транспарт (Патсдам – Бэрлін) на час праекту, візу і страхоўку на тэрыторыі Нямеччыны на час праекту.

Тэрмін правядзеньня: ад 28 лістапада 2016г да 4 сьнежня 2016г.

Месца правядзеньня: Дом сустрэчаў Hochlland
Holzmarktstraße 12, 14467 Патсдам, Нямеччына. Пакоі на 3-6 асобаў.

Заяўкі і пытаньні дасылайце на скрыні:

Кацярына Бычак [email protected] (BY – PL);
Малгажата Баброўска [email protected] (PL- DE)

Заяўка павінная ўтрымліваць:

Імя; прозьвішча; дата нараджэньня; горад; кароткі спіс таго, чым займаесься і цікавішся; кароткі опіс таго, чаму Цябе зацікавіў наш праект і чаму хочаш узяць у ім удзел (ня больш за паўстаронкі); вымаганьні па харчаваньні (vege, gluten-free, алергія і інш); інфармацыя, ці патрэбная віза.

У супрацы з Міжнародным Домам Сустрэчаў Моладзі ў Мікушэве

Апошні тэрмін падачы заявак працягнуты да 30.10.2016
Фота вокладкі © hochlland.de